Главное меню
Музыка часоў Скарыны

14 лістапада,19:00
Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт
(вул. Паркавая, 62)

“МУЗЫКА ЧАСОЎ СКАРЫНЫ”

Музычны Дом “Класіка” адкрывае канцэртны сезон 2017-18 у слаўным горадзе Баранавічы і прадстаўляе канцэрт ансамбля салістаў “Класік-Авангард”, прысвечаны музыцы, якая гучала ў часы жыцця вялікага чалавека – беларускага першадрукара – Францыска Скарыны!
Ансамбль салістаў “Класік-Авангард” – гэта па сутнасці маленькі аркестр, бо яго інструментальны склад аб’ядноўвае ўсе інструменты сімфанічнага аркестра. Сярод разнастайных музычных праграм ансамбля – старадаўняя беларуская музыка XV-XIX стст., шэдэўры замежнай класікі, рускі авангард пачатку ХХ ст., сусветная камерная класіка. Выступленне ансамбля на самых прэстыжных еўрапейскіх музычных фестывалях і элітных форумах напрацягу ўсяго часу існавання, такіх як “Варшаўская восень” (можна параўнаць з кінафестывалямі ў Канах і Венецыі), а таксама ў Літве, Расіі, Германіі, Гішпаніі , Фінляндыі і Швейцарыі, дазваляе ансамблю адкрываць усё новыя і новыя старонкі раней невядомай і забытай музыкі Беларусі.
Шэраг канцэртных праграм “Класік-Авангард” прысвячае памятным і знакавым датам і падзеям гісторыі Беларусі, напрыклад добра вядомыя канцэрты і культурные праекты: да 80-ці годдзя са дня нараджэння У.Караткевіча ў 2010 годзе праект «Апостал», а да 600-годдзя перамогі ў бітве пад Грунвальдам – гістарычны праект «Грунвальд-1410», да 150-годдзя паўстання К.Каліноўскага, а таксама да 100-годдзя В.Лютаслаўскага, да 250-годдзя М.К.Агінскага, а зараз чарга надыйшла да асаблівай знакавай падзеі – 500-годдзе Кнігадрукавання і выданне Беларускай Бібліі першадрукаром Беларусі – Францішкам Скарынам!
Мастацкі кіраўнік ансамбля салістаў “Класік-Авангард” – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь – Уладзімір Байдаў разам з музыкамі падрыхтавалі насычаную і разнастайную праграму беларускай музыкі –“Полацкі сшытак” і “Віленскі сшытак”, а таксама еўрапейскай музыкі часоў Скарыны – “Польская кнiжыца, “Вютэнбергская кнiжыца”, “Парыжскi манускрыпт”, “Лонданскi манускрыпт iтальянскага паходжання”.
Акунуцца ў атмасферу тагачаснага жыцця, рытмаў і падзеяў вы зможаце ў канцэртнай зале БарГУ па адрасе: вуліца Паркавая, 62
________________________________________________
Кошт квіткоў: 5 і 7 рублей
Квіткі можна забраніраваць і набыць па тэлефоне: 8029-750-48-80
Квіткі можна набыць на сайце: www.smsbilet.by (тэл. для даведак: 8044-718-06-53) http://smsbilet.by/catalog/concerts/muzyka-chaso-skaryny.html
а таксама http://afisha.bycard.by/performance/koncert_muzyka_chaso_skaryny#session=440365
і ў месцах продажы квіткоў:
салон сувязі “Ало” па адрасе: 50 год БССР, 86 (тарговы цэнтр “Алмі”),
салон сувязі “Ало” па адрасе: вул.Тэльмана,64
“Электрасіла” па адрасе: Савецкі пр-т, 35

Акрэдытацыя і інфармацыя: 8029-2-366-166

Трейлеры

03 Авг 2017, 10:08
Принцесса-лягушка: Тайна волшебной комнаты
03 Авг 2017, 10:08
Ужас Амитивилля
03 Авг 2017, 10:08
Взрывная блондинка
23 Июл 2017, 12:27
Планета обезьян: Война
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar