Главное меню
Правы чалавека “на пальцах”

Правы чалавека “на пальцах” зноў едуць у Баранавічы!

 

Вы хочаце ведаць, што такое правы чалавека і чаму гэта важна? Да каго можна звярнуцца па дапамогу і якія дзеянні распачаць самастойна?

 

Валантэрская служба "Вясны" сумесна з мясцовай ініцыятывай "Крытычнае мысленне" правядзе семінар Правы Чалавека «на пальцах» у Баранавічах.

 

19 верасня на семінары вы за адзін вечар пазнаёміцеся з асноўнымі тэзісамі аб правах чалавека ў простай і даступнай форме. А таксама з тым, як правы чалавека могуць дапамагчы ў штодзённым жыцці, з якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў, у чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі і іншае.

 

Семінар пройдзе ў Баранавічах, пачатак у 18-30. Пра месца правядзення будзе паведамлена ўдзельні(-кам/-цам),якія запоўняць анкету да 18.09. Працягласць семінара - дзве гадзіны. Мерапрыемства бясплатнае.

 

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека і “ўсяго вось гэтага вось”, а таксама тыя, хто хоча асвяжыць свае веды.

 

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Праграма «Правы Чалавека« на пальцах» з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў чалавека і грамадскіх дзеянняў.

 

Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты: help@spring96.org

Старонкі валанцёрскія службы Вконтакте і facebook.

Сустрэча семінара Вконтакте.

Трейлеры

03 Авг 2017, 10:08
Принцесса-лягушка: Тайна волшебной комнаты
03 Авг 2017, 10:08
Ужас Амитивилля
03 Авг 2017, 10:08
Взрывная блондинка
23 Июл 2017, 12:27
Планета обезьян: Война
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar