Главное меню

Дмитрий Карачун:

Ехаць на фестываль мы вырашылі з Наталляй на роварах, каля 40 км нам трэба было праехаць. Па дарозе вырашылі заехаць паглядзець на  сядзібу Бохвіцаў, што знаходзіца у вёсцы Флер’янава Ляхавіцкага р-на.  Вось якога дыназаўра сустрэлі па дарозе.

Флар’янава

Сядзіба сустракае нас цікавым неагатычным фасадам. За якім стаіць драуляны дом з 19 пакоямі. Кожнае лета Ян Бохвіц здаваў пакоі адпачывальнікам. У 1908 годзе сядзібу для летняга адпачынку абрала Эліза Ажэшка, якая адразу закахалася ў гэтыя месцы.

Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар'янова
Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар’янова
Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар'янова
Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар’янова
Дэкаратыўнае акно-за вакном бачна апорную сцяну.
Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар'янова
Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар’янова
Вось так дом выглядае звонку
Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар'янова
Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар’янова
Цікава куды выходзяць дзверы на другім паверсе=) Ці проста гэта аварыйны выхад без лесвіцы. Паркавы фасад.
Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар'янова
Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар’янова
Нам так пашансавала, што дзверы ў дом былі адчыненны і мы  змаглі пахадзіць і паглядзець апартаменты дома Яна Бохвіца.

Пры уваходзе быў такі несамавіты пакой з вакенцам праз якое выдавалі нейкія грошы…

Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар'янова
Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар’янова

У такім выглядзе захоўваецца падлога- паркет яшчэ можна адшліфаваць і нанесці лак.

Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар'янова
падлога пакоя
Сцены з аборваннымі савецкімі шпалерамі
Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар'янова
Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар’янова
Лесвіца на другі паверх
Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар'янова
Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар’янова

На другім паверсе знаходзіліся таксама некалькі тыпічных пакояў, але пры адчыненні дзвярэй аднаго моцна здзівіліся, калі перад намі апынуўся пакой з вельмі нізкай столлю 

Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар'янова
Сядзібна-паркавы ансамбль Бохвіцаў | Флар’янова

проста дэталі

Калі мы хадзілі па сядзібе, то заўважылі аднаго чалавека пенсійнага ўзроста, які фарбаваў ці бяліў сцену звонку. Мы з ім павіталіся і пайшлі глядзець на дуб, які ў свой час пасадзіла тут Э. Ажэшка.

Дуб Э.Ажэшка

Потым да нас падыйшоў гэты чалавек  і пачаў расказваць пра тое, што цяпер ён займаецца гэтым домам і хоча зрабіць з яго музей і можа, нават, і жыць тут. Бо было заўважна як будаўнікі праводзяць каналізацыю.

Як потым аказалася гэта быў Генрых Міхалавіч Траццяк, які усё ж паспеў за 3 гады да развала ўрваць зорку героя сацыялістычнай працы.  Ён з вялікім натхненнем распавёў нам пра сваю былую працу і свой цяперашні занятак

Генрых Траццяк
Генрых Траццяк

Па словах Генрыха- ён аднаўляе сядзібны дом толькі з сваёй пенсіі. Запрасіў нас у свой пакой каб паказаць старыя фотаздымкі.

пакой сядзібы

Камін дзейнічае і зараз, там ужо ляжалі падрыхтаванныя загадзя сухія дровы. На стале ў Генрыха было шмат фотаздымкаў мінулага жыцця сядзібнага дома.  А яшчэ ў Генрыха захаваліся пісьма з перапіскі Бохвіцаў- будзе цікава іх пачытаць.

Дарэчы тут часу не хопіць каб усе распавесці- трэба спецыяльна ехаць да Генрыха ў госці і браць інтэрв’ю асобна для артыкула. Яго праца вельмі значная і вялікая для Беларусі. Шкада што толькі такія асобныя людзі клапацяцца аб захаванні спадчыны, у той час калі дзяржава нават курса даляра не можа утрымаць на адзін дзень. 

Прыязжайце у  Флар’янава
Расклад руху аўтобусаў Флер’янава

Мы яшчэ заехалі у Каранеўшчыну да суседзяў Бохвіцаў- Лопатаў.  Палацава-паркавы ансамбль Лопатаў (XIX)

Каранеўшчына. Палацава-паркавы ансамбль Лопатаў (XIX)
Каранеўшчына. Палацава-паркавы ансамбль Лопатаў (XIX)

Замалёкі па дарозе 

Патапавічы. Камяні з крыжамі (1683)

Патапавічы. Камяні з крыжамі (1683)
Патапавічы. Камяні з крыжамі (1683)

Дарога з в. Грушаўка да Ляхавіч

Дмитрий Карачун


Популярные темы

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будьте первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar