Главное меню

Мінскі гурт Like a Gossamer выдаў CD «Kliatva viernasci» («Клятва вернасці») 28 студзеня.

«Клятва вернасці» - міжнародны арт-праект, які з'явіўся на стыку трох відаў мастацтва: сучаснай авангарднай музыкі, графікі і літаратуры.

«У альбоме слухач знаёміцца з маладым этнографам-фалькларыстам, які вандруе па Беларусі, гутарыць з людзьмі і запісвае іх апавяданні, - кажа лідэр Like a Gossamer Дзяніс Голін. - Гэта канцэптуальны музальбом, створаны паводле беларускіх легендаў і паданняў. Ён працягвае рамантычную традыцыю, закладзеную Янам Баршчэўскім у «Шляхціцы Завальні» і ўжо ў наш час развітую Уладзімірам Караткевічам».

У аснове літаратурнага складніка альбома ляжаць не толькі клапатліва сабраныя ў навуковых і мастацкіх крыніцах малавядомыя легенды Беларусі, паэтычная інтэрпрэтацыя якіх належыць пяру паэткі Алены Жукавай, але таксама і біяграфіі выбітных дзеячаў нашай гісторыі (Усяслава Чарадзея, Міхала Клеафаса Агінскага ды іншых), чые жыцці сталі прыкладам служэння роднай зямлі і натхнілі музыкаў.

 

Візуальным складнікам «Клятвы вернасці» з'яўляецца графічны цыкл, адмыслова створаны ў арыгінальнай тэхніцы манатыпіі Баранавiцкай мастачкай, якая зараз жыве у Берліне - Кацярынай Філіст. 

 alt=

Такім чынам буклет дыска Like a Gossamer ператварыўся ў паўнавартасны мастацка-паэтычны альбом на 24 старонкі.

 

Пазнаемiцца с творчасцю мастачкі можна паглядзеўшы гэтае відэа

 

а так сама на яе персанальным сайце 

 

В статье использованы материалы Press-release Belarus и фото-видео из открытых источников.

 


Популярные темы

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будьте первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar