Главное меню

Медыя-аўтобус

Медиа-автобус     2 лістапада 2004 года  каля цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.Таўлая спыніўся незвычайны аўтобус, а дакладней, “Медыя-аўтобус”, бібліятэка на колах.
Гэты праект быў распрацаваны ў цесным супрацоўніцтве паміж пасольствамі ФРГ і Французскай Рэспублікі, Інстытутам імя Гёте ў Мінску і Франка-беларускай залай інфармацыі, пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.
Праект, мэтай якога было пазнаёміць жыхароў гарадоў, якія знаходзяцца далёка ад сталіцы, з Германіяй і Францыяй, даць магчымасць дакрануцца да культуры гэтых еўрапейскіх краін, выклікаў вялізны інтарэс.
Прыходзілася нават абмяжоўваць кантынгент карыстальнікаў – першы час чытачамі бібліятэкі на колах маглі стаць толькі школьнікі, студэнты і выкладчыкі.
У канцы 2006 года праект быў закрыты. Але на пачатку 2008, на радасць чытачоў, быў створаны новы праект, арганізаваны Пасольствам ФРГ і Інстытутам імя Гёте ў Мінску. Двойчы ў месяц ярка-сіні аўтобус праязджае па вуліцах горада і робіць прыпынкі: з 12.00 да 14.00 каля будынка БарДУ (па вуліцы Паркавай, 62)  і з 14.00 да 17.00 каля будынка цэнтральнай гарадской бібліятэкі (па вуліцы Леніна,53).
“Медыя-аўтобус” змяніўся не толькі знешне. Зараз гэта мабільная бібліятэка, «DeutschExpress», з літаратурай, аўдыя- і відэаматэрыяламі на нямецкай і рускай мовах. Маршрут аўтобуса, як і раней, пралягае па раённых цэнтрах Беларусі і дае магчымасць іх жыхарам карыстацца матэрыяламі для працы і вучобы.
Мабільная бібліятэка абслугоўвае адразу тры раённыя цэнтры: Бабруйск, Баранавічы і Маладзечна. У перспектыўных планах і іншыя маршруты.
 
Абавязкова зазірніце ў "DeutschExpress" калі:

 Вы вывучаеце нямецкую мову


Для Вас – падручнікі рознага ўзроўню складанасці
                – фільмы на нямецкай мове
   
Вы марыце пабываць у Германіі

Для Вас – альбомы, відэакасеты, DVD пра гарады Германіі

Вы творчая асоба, цікавіцеся мастацтвам

Для Вас – кнігі пра мастакоў, музыкантаў
                – пра жывапіс, архітэктуру, музыку, дызайн
                На рускай і нямецкай мове.

Вы любіце правесці вечар з добрай кнігай
 
Для Вас – класічная і сучасная літаратура
                На рускай і нямецкай мове.

Акрамя таго
Гульні і кнігі для дзяцей
Вялікая калекцыя музычных CD ад класікі да авангарда.
 

Популярные темы

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будьте первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar