Главное меню
Прыезд Юзэфа Пілсудскага ў Баранавічы ў 1922 годзе
  • Категория:
  • Рейтинг:
    0.0/0
  • Активность:
    920
Прыезд Юзэфа Пілсудскага ў Баранавічы ў 1922 годзе

Мала вядома, што Юзэф Пілсудскі зьяўляецца Першым Ганаровым грамадзянінам Баранавіч. Сам ён у горадзе быў толькі адзін раз пра яго прыезд і распавядае Папулярны Баранавіцкі Каляндар на 1937 год.

"... Маршал Ю. Пілсудскі прыбыў ў Баранавічы 30 кастрычніка 1922 г. ў 11 гадзін адмысловым цягніком з Вашавы на Цэнтральны вакзал. Там ён быў сутрэты Наваградскім ваяводай, мысцовымі цывільнымі й вайсковымі ўладамі. У 11:30 маршал Пілсудскі быў сустрэты каля Трыўмфальнай Аркі прадстаўнікамі гораду, грамадскіх аб'яднаньняў, атрадамі вайсковай падрыхтоўкі й пажарнай аховы са сьцягамі. Адтуль экіпажам, запражоным парай белых крней, разам з ваяводай Наваградскім Уладзіславам Рачкевічам накіраваўся вуліцамі Шэптыцкага (цяпер Савецкая) і Нарутовіча (цяпер Камсамольская) да стараства (месьцілася ў сучаснай медвучэльні), дзе прыняў у канфэрэнцзалі дэлягацыі горада і гмін баранавіцкага павету...

... Пасьля прыняцьця дэлігацыі маршал Пілсудскі правёў канфэрэнцыю ў кабінэце старасты з ваяводаю Уладзіславам Рачкевічам, старастай Канстанцінам Рдултоўскім і бургамістрам Вацлавам Тэрсявічам. Потым накіраваўся на вакзал, адкуль адбыў сваім цягніком у Варшаву каля 15 гадзінаў дня.

Маршала Пілсуцкага суправаджалі, акрамя ад'ютантаў, шэф Цывільнай канцылярыі Станіслаў Цар..".

Kalendarz Popularny Baranowicki na 1937 rok

11 лістапада 1924г. Пілсудскаму было дадзена ганаровая грамадзянства Баранавіч.
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar