Главное меню
60 Беларускі Паліцыйны Батальён у Баранавічах
  • Категория:
  • Рейтинг:
    0.0/0
  • Активность:
    1241
У другой палове 1943 году нямецкія паліцыйныя ўлады пастанавілі заарганізаваць (у дататак да 49 батальёну пад Менскам) яшчэ тры беларускія паліцыйныя адзінкі: 48 батальён у Слоніме, 60 батальён у Баранавічах і 36 полк ва Ўрэччы, Слуцкае акругі /.../.

У Слоніме немцы зьвярнуліся за дапамогаю да некалькіх уплывовых і сьвядомых беларусаў, паабяцаўшы ім, што гэта будзе цалкам беларуская вайсковая адзінка, з камандзірамі-беларусамі. За некалькі тыдняў знайшлося больш за 5000 ахвотнікаў. Немцы вельмі зьдзівіліся гэтаму, адабралі 1000 лепшых. Кіраўніцтва батальёну складалася выключна зь немцаў, а беларусы, якія усё гэта арганізавалі знаходзіліся, як бы прапагандыстамі пры батальёне. Немцы баяліся даваць зброю беларусам і прызначаць каманзіраў-беларусаў.

Прыблізна гэткім самым спосабам быў арганізаваны і 60 беларускі паліцыйны батальён у Баранавічах. Прапагандыстым зь беларускага боку быў у гэтым батальёне спадар Васілевіч, настаўнік па праэсіі, былы падхаронжы польскай арміі. Дзякуючы выхаваўчай працы Васілевіча, 60 батальён існаваў аж да эвакуацыі Беларусі. Наколькі была ў гэтым батальёне высокая нацыянальная сьведамасьць, сьведчыць той факт, што калі я прыехаў на інспэкцыю гэтага батальёну, то стральцы, якія атрымалі вельмі прыгожае нямецкае абмундзіраваньне, катэгарычна прасілі мяне, каб я ўжыў свайго ўплыву на немцаў, каб немцы дазволілі нашыць на левым рукаве бела-чырвона-белы сьцяжок. "Мы хочам вонкава выглядаць на беларускіх жаўнераў", - гаварылі мне стральцы. Немцы доўга ўпіраліся, але нарэшце ўступілі, і жаўнкры з трыумфам насілі сваю нацыянальную беларускую адзнаку. У часе адыходу з Бацькаўшчыны батальён перанёс усе цяжкасьці, зьвязаныя з адступленьнем войска. На тэрыторыі Нямеччыны батальён быў уліты ў брыгаду Зіглінга.

Франц Кушаль "Спробы стварэньня беларускага войска", Менск, 1999 г., Бібліятэка часопісу "Беларускі Гістарычны Агляд", 1 ч.

Па стану на 29 лютага 1944 году начальніку СС і паліцыі Беларусі непасрэдна падпарадкоўваліся наступныя паліцэйскія фармаваньні:
"Баранавіцкі паліцэйскі вучастак мясцовай паліцыі - 26 чалавек, 7 беларускіх паліцэйскіх батальёнаў, 48-ы (Слонім)-- 590 чал, 49-ы (Менск)-- 314, 60-ы (Баранавічы) - 526 чал, 64-ы (Глыбока) - 65, 65-ы (Наваградак)- 477, 66-ы (Слуцак) - 172, 67-ы (Ліда) - 23. Усяго - 2167 чалавек."

Аляксей Літвін "Акупацыя Беларусі" (1941-1944), Мнеск "Беларускі кнігазбор" 2000г. ст.277

Падрыхтаваў Равяка Руслан
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar