Главное меню
Адыход разам зь немцамі чыгуначнага батальёну
  • Категория:
  • Рейтинг:
    0.0/0
  • Активность:
    1015
Язэп Сажыц, скончыў афіцэрскія курсы ў Менску, стварыў Чыгуначны батальён у Лідзе (цэнтр польскай партызанкі на Беларусі). Пасьля немцы пабаяліся трымаць вялікую колькасьць узброеных беларусаў у адным месцы й расфарміравалі батальён, разаслаўшы жаўнераў невялікімі групкамі па ўсёй краіне. Пераводзіцца ў Стобцы, а пасьля ў Баранавічы дзе застаецца ў "Галоўнай кватэры чыгуначнага батальёну". Арганізуе тут роту зь беларусаў. Тыя ахоўваюць будоўлю новай лініі чыгункі Клецак-Слуцак. Сяляне вельмі прыхільна ставіліся да беларускіх жаўнераў. "Разумелі, што яны мусяць выконваць загады Немцаў, але робыць гэта справядліва й лагодна, а ня так, як "белашыйкі" (паліцаі), якіх можна было "падкупляць" і якія паказвалі сваю брутальнасьць улады." Шмат хто з жаўнераў чыгуначнага батальёну ўцёк да лесу, дзе арганізоваліся беларуская партызанка. Аднак апошняя падаўлялася і вынішчалася савецкай і польскай партызанкай.

Успаміны датычацца эвакуацыі 7-8 ліпеня з Баранавіч, парад наступаючымі Савецкімі войскамі.

Хутка пасьля (Другога Ўсебеларускага) кангрэсу - адступленьне на Захад. Наш быў апошні цягнік, які адыходзіў з цэнтральнай станцыі ў Баранавічах (Палеская станцыя ўжо была занятая чырвонымі). Некалькі дзён перад гэтым былі сьведкамі вялікіх калёнаў пешаходаў і фурманак адступаючых бел. сялян на захад. Многія падафіцэры, напр., Русак і жаўнеры падыходзілі да мяне, пытаючыся, што рабіць. Радзіў ім, калі нічога ня ведаюць ўдома - дзе ты й калі зможаш захавацца перад тэрорам чырвоных - аставайся. Мы едзем няведама куды й калі вернемся. У апошні мамэнт далучыліся да нас пару дзяўчатак у зялёных уніформах (сярод іх Юзя Брэчка), даў ім асобнае месца ў вагоне, і забралі іх.

Успаміны друкуюцца па зборніку Л. Юрэвіча "Жыцьцё пад агнём",1999, спэцвыпуск ARCHE,- Язэп Сажыц "Мілітарызацыя Наваградчыны ў часе нямецкай акупацыі 1941-1944".
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar