Главное меню
Баранавічы пад нямецкай акупацыяй (успаміны Я. Малецкага)
  • Категория:
  • Рейтинг:
    0.0/0
  • Активность:
    1279
Доктар Язэп Малецкі да 2-й Сусьветнай вайны жыў у Вільні, дзе акрамя сваёй асноўнай працы прымаў удзел і ў беларускім руху. Пад немцамі праз нейкі час жыцьцё тамака ўскладнілася - беларусам пагражалі летувісы, а таксама падпольныя атрады Арміі Краёвай. 20 жніўня Малецкі пакінуў Вільню.

Восеньню 1942 прыехаў я да Баранавіч. Быў позны вечар, калі з Палескай станцыі валокся з чамаданамі да майго сябры Папуцэвіча, дзе я часова затрымаўся. Баранавічы паказаліся мне, пасьля Вільні, як вялікая беларуская вёска раськінутая на бязьмежнай палескай раўніне.

Назаўтра пайшоў я ў шпіталь, каб абгаварыць умовы працы й тут убачыў усё гора людзей у ваенным часе, калі востры недахоп лекароў і кваліфікаванага мэдычнага пэрсаналу, ды весьці нармальна працу перашкаджае яшчэ гарэлка. Шпіталь мясьціўся ў былой жыдоўскай гімназіі. На радзільнай ляжалі, прывезеныя з далёкіх вёсак, зь цяжкімі камплікацыямі, тры жанчыны. Ня было ніякіх наркатычных лекаў. Пры складаных апэрацыях мне ўдалося ўратаваць жыцьцё ўсіх траіх, ды згубіць толькі адно дзіця. Асыстэнтам мне быў студэнт 30га курсу мэдыцыны, які яшчэ нічога ня вувыўся з акушэрства, ды адна сястра.

Дырэктар шпіталя, др.Наумік, ня меў часу заняцца цяжка хворымі на радзільнай і ў маё распараджэньне аддаў увесь жаночы аддзел на 45 ложкаў, з 4 сёстрамі, 8 вучаніцамі на сясьцёр, ды абсальвэнтам мэдыцыны У.Каралём у дапамогу. Праца пайшла нармальна, толькі балюча ўвесь час адчуваўся недахоп лекаў, наркозы, бандажоў, сыраватак, лябараторных рэагентаў і інструмантаў.

У дзень майго прыбыцьця ў шпіталь я пазнаёміўся й з баранавіцкай сярэдняй мэдыцынскай школай, якую больш году вёў др. В.Войтэнка. Пабачыў перапоўненыя вучнямі клясы, шмат выкладчыкаў, але ніяк ня мог сьцяміць нейкага выразнага пляну. Быў якраз зроблены 1-шы выпуск аптакарскіх памочнікаў, бо адчуваўся востры недахоп аптакароў. Аптэкі стаялі зачыненыя пасьля таго, як аптакароў наськіх павывозілі, а жыдоўскіх пазабівалі Немцы.

У хуткім часе др. Войтэнку назначылі акруговым лекарам у Слоніме й гарадская ўправа, на чале з бурмістрам Ю.Сабалеўскім, запрасіла мяне на кіраўніка Мэдычнай Школы. У міжчасьсі я перанёсься на стала да доктара Науміка.

Разгледзіўшыся ў грамадскім жыцьці я пераканаўся, што Беларусы ў адміністрацыі былі тут у абсалютнай бальшыні, займалі ўсе ключавы пазіцыі. Навет СД на Баранавіцкую, Слонімскую, Наваградскую й Лідзкую акругі было абсаджанае Беларусамі й беларускімі збройнымі аддзеламі. Тут зь беларускага боку палітычныя справы ў гэтым часе кантралявалі патрыёты В. Папуцэвіч, А.Русак, Я.Якуцэвіч, К.Кіслы ды іншыя. Не зважаючы на ўсе наступствы з боку польскага ды савецкіх агентаў, яны здолялі адміністрацыйна апанаваць аграмадную прастору Заходняй Беларусі й да канца нямецкае акупацыі надаць ёй выключна беларускі характар.

Школьніцтва, мясцовая адміністрацыя, судаўніцтва ды ў бальшыні паліцыя, былі ў беларускіх руках. Добра разьвівалася справа арганізацыі беларускай моладзі, беларускага войска, аддзелаў СС, беларускай прапаганды, беларускай адміністрацыі, беларускіх дамоў культуры, Самапомачы. А ўгодкі 25 сакавіка - Незалежнасьці Беларусі - адзначаліся з гэткім нацыянальным уздымам і размахам, што мясцовыя Палякі дзівіліся ды казалі:

- Ніколі Палякі пры сваёй дзяржаве тут не адзначалі гэтак урачыста ды з такой любоўю найбольшае польскае сьвята - 3-га Мая.

Трэба ўспомніць галоўныя дзялянкі беларускага нацыянальнага жыцьця ў баранавічах, якія ў ваенным часе зацьвілі як рожы. Школа беларускага нацыянальнага ткацтва з Клецка. Узорыстымі беларускімі дыванамі з нацыянальнымі гэрбамі, партрэтамі гэрояў, краявідамі, і г.д., упрыгожаны быў аграмадны кабінэт бурмістра Баранавічаў Ю.Сабалеўскага. Яны ішлі на выстаўкі беларускага мастацтва.

Сярэдняя Мэдычная Школа, з аддзеламі мядсясьцёр, акушэрак, фэльчароў, аптакароў і вэтэрынарных памочнікаў, налічвала 360 студэнтаў з 33 выкладчыкамі. Сярэдняя Гандлёвая Школа - 120 студэнтаў і 15 выкладчыкаў. Сярэдняя Мастацкая Школа - 30 студэнтаў. Сярэдняя Музычная Школа пад кіраўніцтвам кампазытара Спаскага, Сярэдняя Тэхнічная Школа - 150 студэнтаў і каля 20 настаўнікаў. Настаўніцкія курсы - 100 студэнтаў. Матуральныя курсы - больш 60 студэнтаў. Вельмі дзейны быў Беларускі Народны Дом Культуры пад кіраўніцтвам Шыдлоўскага, дзе быў добры хор, танцавальны ансамбль, тэатральная група, струнны аркестр. Выдатна рэпрэзэнтаваўся Саюз Беларускай Моладзі (СБМ), і Юнакоў, і Юначак....

Я. Малецкі "Пад знакам Пагоні", 1976 выдавецтва "Пагоня", Таронта (С.88-91)

Падрыхтаваў Равяка Руслан
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar