Главное меню
Антысавецкая "Чайка" існавала ў Баранавічах у 1946-48 гг
  • Категория:
  • Рейтинг:
    0.0/0
  • Активность:
    847

Запіс інтэрвію з Васілём Супруном, адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў легендарнай антыкамуністычнай арганізацыі "Чайка", адной зь першых у Беларусі. Сваю групу Супрун арганізаваў у родным Слоніме ў 1946 г. Ён успамінае, што гэта быў рух моладзі, што пратэставала супраць варварства "вызваліцеляў" з Усходу. "Чайка" складалася з жыхароў Наваградка, Пінска і Баранавічаў, неўзабаве яе выявілі савецкія спэцслужбы. Васіля Супруна арыштавалі ў 1947 г. і асудзілі на 25 гадоў лягероў. У ГУЛАГу ён правёў каля 10 гадоў, пасьля адбыцця тэрміна вярнуўся на Радзіму. Пасьля ўсталяваньня незалежнасьці Беларусі безвынікова дамагаўся рэабілітацыі. Памёр у 2007 г., у 81 год.

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar