Главное меню
Открытки 1978 год
  • Категория:
  • Рейтинг:
    0.0/0
  • Активность:
    1936

Баранавічы — адзін з прамысловых гарадоў Беларусі, цэнтр Баранавіцкага раена Брэсцкай вобласці, буйны чыгуначны вузел. Па колькасці жыхароў горад займае восьмае месца ў рэспубліцы.
У мінулым веку на месцы горада было невялікае сяло. З будаўніцтвам чынуначнай магістралі Масква — Варшава недалека ад яго была пабудавана станцыя Баранавічы. Калі была пракладзена другая чыгунка Вільна — Роўна, станцыя стала вузлавой. Тут пачалі з’яўляцца вагонныя паркі, службовыя і жылыя памяшканні.
У Баранавічах адбываліся рэвалюцыйныя выступленнні працоўных. У 1905—1914 гг. былі частыя мітынгі і страйкі чыгуначнікаў. Актыўны ўдзел у страйках прымалі працаўніцы жаночых кравецкіх майстэрняў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Баранавічы былі адным з цэнтраў партызанскага і падпольнага руху ў Беларусіі. Партызаны падрывалі варожыя эшэлоны, узрывалі чыгуначныя і аўтамабільныя масты, вызвалялі населеныя пункты, тым самым аказваючы дапамогу часткам Чырвонай Арміі.
&nbsp8 ліпеня 1944 г. Масква салютавала доблесным войскам 1-га Беларускага фронта, вызваліўшым Баранавічы.
У пасляваенныя гады горад непазнавальна змяніўся, стаў адным з прамысловых і культурных цэнтраў рэспублікі. Зараз у Баранавічах звыш 50 прамысловых прадпрыемстваў, транспартных і будаўнічых арганізацый.
У горадзе есць тэхнікумы легкай прамысловасці і тэхналагічны, медыцынскае і музыкальнае вучылішча. Свой вольны час жыхары гарада бавяць у кінатэатрах, Дамах культуры, клубах, на стадыене. Жадаючыя пазнаеміцца з гісторыяй горада могуць наведаць краязнаўчы музей. Тут сабрана 13 тыс. экспанатаў, шырока прадстаўлена тэма партызанскага руху.
Баранавіцкае экскурсійнае бюро арганізуе для жыхароў і гасцей горада экскурсіі па Баранавічах, паездкі на возера Гаць, у Белавежскую пушчу, Хатынь, у гарады Кобрын, Брэст, Нясвіж, Мінск і ў іншыя месцы.
Сардэчна запрашаем у Баранавічы!

 


У цэнтры галоўнай плошчы Баранавічаў, якая носіць імя У. І. Леніна, узвышаецца помнік вялікаму правадыру.
У святочныя і ўрачыстыя дні тут адбываюцца дэманстрацыі і мітынгі працоўных горада і раена. Юныя ленінцы збіраюцца на ўрачыстыя лінейкі.
Помнік У. І. Леніну быў адчынены ў 1960 г. Аўтары праекту скульптар М. С. Альтшулер, архітэктары М. М. Мілавідаў, А. [Г.] Марэніч, [А. І.] Макараў.
Каля падножжа помніка заўседы жывыя кветкі.


  

 Глядзельная зала Дома культуры можа прыняць адначасова 800 чалавек. Тут выступаюць народны ансамбль танца «Юрачка», народны тэатр, вакальны ансамбль «Аюшка», вакальна-інструментальны ансамбль «Эўрыка», дзіцячы народны ансамбль танца «Лялькі». У Доме культуры працуюць дзіцячая харэаграфічная студыя, гурток мастацкага слова, клуб філатэлістаў, фотастудыя, клуб «Равеснік». Тут дзейнічаюць літаратурная гасцеўня, музычны салон, шахматны клуб.

 

Вакзал Баранавічы-Палескія знаходзіцца на чыгуначнай ветцы Вільнюс — Роўна. Ен быў збудаваны ў 1905—1908 гг. У ваенныя гады будынак вакзала быў разбураны. Сучасны будынак пабудаваны ў пасляваенны час.
Са станцыяй Баранавічы-Палескія звязаны рэвалюцыйныя падзеі, адбываўшыеся тут у 1905 г. У памяць аб іх на будынку вакзала ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

 

На ўскраіне Баранавічаў, там, дзе Брэсцкая вуліца выходзіць на Брэсцкую шашу, знаходзіцца брацкая магіла. Тут пахавана 31000 савецкіх ваеннапалонных, замучаных і знішчаных фашыстамі. У 1966 г. на магіле збудаваны помнік «Журботная маці».
Аўтар помніка скульптар В. [Я.] Ягадніцкі.

 

Тэхнікум легкай прамысловасці рыхтуе кадры для прадпрыемстваў прамысловасці і тэкстыльнага камбінату.
Тэхнікум носіць імя Героя Савецкага Саюза Васіля Ефімавіча Чарнышова. У часы Вялікай Айчыннай вайны ен быў сакратаром Баранавіцкага падпольнага абкаму Камуністычнай партыі Беларусіі, кіраўніком Баранавіцкага партызанскага злучэння.

 

Пакроўскі сабор у Баранавічах быў пабудаваны ў першай чвэрці ХХ в. Яго аздабляюць мазаічныя пано, выкананыя па малюнках мастакоў В. М. Васняцова, А. П. Рабушкіна, Ф. А. Бруні і М. А. Кашалева.
Мазаіка была перавезена сюды з Варшавы са ўзарванага сабора, пабудаванага ў канцы ХIХ в. па проекце рускага дойліда Л. М. Бенуа.

 

Адзін з прыгажэйшых будынкаў горада — Палац культуры баваўнянага камбінату імя Ленінскага камсамолу Беларусіі. Тут праводзяць свой вольны час працаўнікі камбінату і іх дзеці. Часта на сцэне Палацу культуры выступаюць акцеры тэатраў, якія прыязджаюць у Баранавічы на гастролі.
  Буйнейшым прадпрыемствам горада Баранавічы з'яўляецца Баранавіцкі баваўняны камбінат. Прадпрыемства выпускае штогод звыш 100 млн. метраў разнастайнай тканіны. На камбінаце працуюць больш за 10 тыс. чалавек, у асноўным моладзь. 

 

  Насупраць галоўнага ўвахода ў Парк імя трыдцацігоддзя УЛКСМ знаходзіцца будынак клуба. Гэта адзін з культурных цэнтраў горада Баранавічы. Тут працуюць разнастайныя гурткі мастацкай самадзейнасці, гурток тэхнічнай творчасці, бібліятэка. Есць таксама вялікая спартыўная зала. У клубе аформлены стэнды аб земляках — Героях Савецкага Саюза, музей баявой славы. 

 

 Гасцініца знаходзіцца на вуліцы Гагарына. Тут камфартабельныя нумары, прасторныя холлы, міжгародні тэлефон. Гасцінныя гаспадары створаць самыя добрыя абставіны для адпачынку. Адсюдь можна здзейсніць падарожжы ў Брэст, Белавежскую пушчу, Мінск, Хатынь, Нясвіж і шматлікія іншыя славутыя мясціны і запаведныя куткі Беларусіі.

 

Жыхары Баранавічаў свята шануюць памяць тых, хто загінуў у баях, вызваляючы горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У горадзе ўстаноўлены помнік вызваліцелям. Тут гарыць Вечны агонь, над полымем якога на гранітнай стэле высечана:
«Храбрым байцам і камандзірам 65-й і 28-й армій 1-го Беларускага фронта, партызанам, вызваліўшым горад Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 7—8 ліпеня 1944 года».
  Жывыя кветкі аблямоўваюць гранітную падставу помніка. 

 

На месцы перакрыжавання асноўных магістраляў Баранавічаў: вуліц Леніна, Савецкай, Камсамольскай знаходзіцца галоўная плошча горада. Яна носіць імя Леніна. З паўночнага боку плошча аблямована жылым домам з магазінамі і кафэ «Дружба», уздоўж паўдневага боку знаходзіцца галоўны адміністратыўны будынак горада і раена. Заходнюю частку плошчы замыкае будуемая гасцініца «Турыст».
  У цэнтры плошчы ўзведзены помнік У. І. Леніну. 

 

Возера Гаць — улюбенае месца адпачынку жыхароў Баранавічаў. З усіх бакоў яно абкружана сасновым борам. Духмянае лясное паветра, мноства грыбоў, ягад, добрая рыбалка, пясчаныя пляжы вабяць сюды адпачываючых.
На паўночна-заходнім беразе знаходзіцца турысцкая база «Лясное возера». Недалека ад яе — піянерскія лагеры «Электрон», «Ластаўка», «Чайка».
  Ад Баранавічаў да возера Гаць 35 км. Сюды з горада ходзіць рэйсавы аўтобус. 

Савецкія людзі свята шануюць памяць двойчы Героя Савецкага Союза С. І. Грыцаўца.
Сяргей Іванавіч нарадзіўся ў 1909 г. у весцы Бараўцы. У 1931 г. С. Грыцавец па пуцеўцы камсамолу паступіў у Омскую школу летчыкаў. У 1938 г. ен змагаўся з фашыстамі ў небе Іспаніі, за што яму ў 1939 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Другі раз яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за выяўлены гераізм і смеласць пры ратаванні камандзіра палку В. М. Забалуева, самалет якога быў падбіты японскімі самураямі падчас баеў на Халхін-Голе.
&nbsp16 верасня 1939 г. С. І. Грыцавец загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
Яго імем названы вуліцы ў Баранавічах, Мінску і Маскве. У Баранавічах С. І. Грыцаўцу ўстаноўлены помнік (скульптар народны мастак БССР З. І. Азгур).

 


Помнік Герою Савецкага Саюза І. К. Кабушкіну ў паселку Мірны


Іван Канстанцінавіч Кабушкін — бясстрашны разведчык мінскага подполля. Ен нарадзіўся ў весцы Малахаўцы Баранавіцкага раена. У 1914 г. у часы імперыялістычнай вайны сям'я Кабушкіных эвакуіравалася ў Казань, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва будучага героя.
У гады Вялікай Айчыннай Вайны ў акупіраваным Мінску І. К. Кабушкін актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі і барацьбе мінскага падполля. Аб ім напісана кніга пісменнікам І. Новікавым і зняты шматсерыйны тэлевізійны фільм. Кніга і фільм называюцца «Руіны страляюць ва ўпор».
І. К. Кабушкін загінуў 11 красавіка 1943 г. ад рук фашыстаў.
Імем героя ў Баранавічах названа школа № 12. Тут юныя следапыты стварылі мемарыяльны музей земляка-героя І. К. Кабушкіна.

 

Мемарыяльны комплекс ва ўрочышчы Гай


На паўночна-ўсходняй ускраіне Баранавічаў ва ўрочышчы Гай знаходзіцца мемарыял чэхаславацкім грамадзянам, загінуўшым ад рук фашыстаў. Тры тысячы чэхаславацкіх грамадзян былі вывезены ў раен Баранавічаў і расстраляны ва ўрочышчы Гай у чэрвені 1942 г. Два слупа вышыней 12 м кожны сваей формай нагадваюць апоры загародаў канцэнтрацыйнага лагера. Нават легкі подых ветрыка калыхае падвешаны да апораў звон і тады глухі трывожны стогн разносіцца па акрузе. У асновы слупоў-апораў — гарэльефы, адлюстроўваючыя рукі, якія цягнуцца да звону, як бы заклікаюць жывых да памяці.
Дзве дарогі з бетонных плітаў вядуць да «Сцяны расстрэлу». Там на мемарыяльных дошках на чэшскай і рускай мовах напісана: «Светлай памяці чэхаславацкіх братоў. Тут у чэрвені 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі люта расстралялі тры тысячы грамадзян Чэхаславакіі».
  Аўтары помніка архітэктары [А. І.] Макараў, А. [Г.] Марэніч, М. М. Мілавідаў, скульптар М. С. Альтшулер. Адкрыцце мемарыяла адбылося 24 чэрвеня 1972 г. 

 

Гандлевы цэнтр


У цэнтральнай частцы Баранавічаў, на вуліцы Савецкай, знаходзіцца галоўны універсальны магазін горада — «Радуга». Тут жа знаходзяцца магазіны «Дзіцячы мір», гастраном, рэстаран «Усход», бар «Несцерка».


 

Рэстаран «Гай»


Рэстаран «Гай» знаходзіцца побач з баваўняным камбінатам. З наступленнем вечара запальвае ен свае агні. Яго сучасны інтэр'ер, беларуская і еўрапейская кухня, цудоўны музычны ансамбль ствараюць наведвальнікам добры настрой. У рэстаране праводзяцца ўрачыстыя вечары, вяселлі, юбілеі.



Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar