Главное меню
Уладзімір Караткевіч у Баранавічах
  • Категория:
  • Рейтинг:
    0.0/0
  • Активность:
    674
Уладзімір Караткевіч у Баранавічах

...Улетку 1963 году мы паехалі па Слонімшчыне. Лідчыне і Наваградчыне, і гэтая паездка асабліва зблізілап нас.

Спачатку цягніком да Баранавіч. Стаялі ля акна. Гаварылі і гаварылі. Пра Коласа - бо за шклом Стаўбцы, пра Багрыма - бо наводдаль быў Крашын. Увогуле пра лёс беларускіх паэтаў і пра кожнага ь іх.

Пасьля хадзілі па Баранавічах, і ён (Я. Брыль), расказваў, які быў горад і акруга да 39 года. І я, што заўсёды лічыў Баранавічы сумным горадам, раптам зразумеў: ва ўсяго ёсьць свая гісторыя, калі табе расказвае пра яе абазнаны чалавек.

На плошчы сустрэліся з Валодзем Калеснікам, што чакаў нас, і паехалі далей ягонай машынай. На Слонім....

У. Караткевіч "Мой друг і мая зямля", Маладосьць, 8/1967

Набор Равяка Руслана
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar