Главное меню
Баранавіцкая зіма на старых паштоўках
  • Категория:
  • Рейтинг:
    5.0/1
  • Активность:
    1176

Баранавіцкая зіма на старых паштоўках

Прапануем вам выявы паштовак горада  Баранавічы ўзімку, зробленых падчас Першай сусветнай вайны. Тагачасныя снежныя і марозныя зімы былі нязвыклымі  для нямецкіх салдат,  і тыя з задавальненнем дасылалі дахаты вось такія паштоўкі.


Як відаць, нават у ваеннае ліхалецце ды пры нязвыклых умовах надвор’я  немцы знаходзілі сабе забавы.

 

 

У той самы час  паштоўкі дазваляюць нам убачыць, як выглядаў горад у тыя зімы. Напрыклад, на трэцяй паштоўцы адлюстраваны краявід каля праваслаўнай царквы, што згарэла ў 1921 годзе. 

 

 

А вось – сучасная вуліца Савецкая крыху далей ад цэнтра, за немцамі – Нauptstrasse, што значыць Галоўная вуліца.

 

 

 Зімовая сцэнка,  звычайная для таго часу і захапляльная для нас, змешчана на маляванай паштоўцы драўлянай праваслаўнай капліцы, каля могілак – сучасная плошча Леніна.

 


На старых паштоўках з выявамі нашага горада добра відаць, што беларускія зімы былі снежнымі, а сумёты вялікімі.

 

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar