Главное меню
Руслан Равяка: Караль Ваньковіч (Karol Wańkowicz )
  • Категория:
  • Рейтинг:
    0.0/0
  • Активность:
    1188

Караль Ваньковіч (Karol Wańkowicz )  - стараста нашага гораду ў 1935 годзе.

Зьвестак пра яго захавалася ня так і шмат. Нарадзіўся 4 лістапада 1894 года ў Варшаве.  Скончыў Галоўную школу вясковай гаспадаркі, працаваў інжынэрам.  У 1919-1921  гг служыў у новаствораным Войску Польскім у 6 пяхотным палку (які пазьней стаяў у Вільні). Прымаў удзел у польска-савецкай вайне 1920 году. У чыне падпаручніка быў узнагароджаны адным з найвышэйшых ордэнаў Польшчы – Віртуці Мілітары 5 клясы.

Ажаніўся 4 лютага 1923  году з Казімерай Тэрэсай Ромэр.  Лёс яго пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны – невядомы. Магчыма служыў у войску… Але па вайне ён апынуўся ў Англіі. Памёр 18 сьнежня 1990 году ў доме Антокаль  пад Лёнданам, на паўтары гады перажыўшы сваю жонку.

Аб'яднаньне Рэзэрвістаў у Баранавічах, 1935 год.

1-шы курс інструктараў Кола Аб’яднаньня рэзэрвістаў, Баранавічы, 1935 год. Група ўдзельнікаў і арганізатараў курсу, сярод якіх стараста Баранавічаў Караль Ваньковіч.
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar