Главное меню
Медыцына ў Баранавічах пад Немцамі
  • Категория:
  • Рейтинг:
    5.0/1
  • Активность:
    949
На старожы здароўя жыхарства

Гітляроўцы ў сваім паходзе на ўсход вынішчалі падбітыя славянскія народы ня толькі зброяй, агнём, голадам, гвалтамі, мукамі, непасільнай працай, але таксама й эпідэміямі, якія стараліся прыглушаць натолькі толькі, каб яны не пакасілі й нямецкае войска. Яны сьведама не змагаліся з пошасьцямі, якія покатам клалі ваеннапалонных ды часткова й мясцовае жыхарства. А каб перашкодзіць рабіць гэта й мясцовым лекарскім сілам, Немцы ў вельмі малой колькасьці адпускалі на патрэбы жыхарства лекі ды сывараткі, і абмяжоўвалі ўсякую мэдычную дапамогу наагул.

Беларусь у часе вайны ў галіне лекарска-мэдыцынскай знайшлася ў асабліва цяжкім палажэньні. Бальшавіцкая сыстэма, як вельмі адсталая, на працягу свайго існаваньня ніколі ня была здольная выпрадукаваць для патрэбаў жыхарства лекаў у дастатковай колькасьці, не гаворачы ўжо пра нейкае масавае змаганьне з пошасьцямі, пра загварантаваньне мінімуму рацыянальнага аджыўленьня ды пра іншыя прафіляктычныя мерапрыемствы.

Немцы ж на самым пачатку свае ўлады найперш аграбілі ўсе захопленыя мэдычныя й прафіляктычныя склады існуючых перад гэдым рэжымаў. Пазьней з гэтых запасаў для жыхарства яны выдзялялі мінімальную толькі колькасьць лекаў, з выразным разьлікам на тое, каб жыхарства якнайбольш вымірала....

...На тэрыторыі галоўнага Камісарыяту Беларусі было дзейных толькі 43 аптэкі, ды й яны былі ў стане жалю годным. Нічагусенькі, ніякіх лекаў не давала й Масква сваім партызанам, якія знаходзіліся ў больш жудасным палажэньні за жыхарства.

Баранавіцкі Гарадскі Шпіталь Немцы выкінулі з свайго будынку ды аграбілі з усіх амаль інструментаў і матэрыялаў. Мясьціўся ён цяпер у памяшканьні былое жыдоўскае гімназіі. Інфэкцыйны аддзел шпіталю займаў асобны дом. Плошчу шпіталю мы пашырылі прыдзелам суседніх жылых дамоў. Недахоп інструмантаў, лекаў, бандажаў быў страшны. Асабліва нехапала наркозы ды гіпсу для пераломаў. Нямецкі акруговы камісар на просьбу дапамогі даў адмоўны адказ: вайна ды ўсё. Менск з Чырвонага Крыжа прыслаў нам толькі тры літры хляраформу. Сьпірту для рук і для стэрылізацыі інструментаў таксама не хапала....

Трэба было шукаць нейкага выхаду самым, самым здабываць патрэбныя лекі й мэдыкаманты, каб нейк ратаваць нашых хворых, каб ахаваць жыхарства ад эпідэміяў. Сьцежку ў гэтым кірунку паказалі нам сьпекулянты, якія пакрысе дастаўлялі розныя лекі з усёй Эўропы. Вось дачуліся мы, што ў жыдоўскім геце ў Вільні за сала й грошы можна дастаць марлі. Пасылаем туды др. Науміка. Знайшоў ён прадаўца, але марлю цяжка вынесьці з гэтта. Нашаму прадаўцу прыйшлося накручваць вакол свайго цела магутны бандаж марлі ды выходзіць разам з Жыдамі "на працу".... ...Адна гэткая ноша давала здабычу марлі на соткі мэтраў. Так др. Наумік за колькі дзён здоляў сабраць да 5000 мэтраў гэтага каштоўнага нам матэрыялу, чаго нашаму шпіталю хапіла на даўжэйшы час.

Наркозу, марфіну, гіпс і сыраваткі мы здабывалі ад Немцаў "чорным" спосабам. За 1 кг сала, прыкладам, хворы мог дастаць зь нямецкага вайсковага шпіталю даволі гіпсу на зламаную канцавіну. Сваякі хворага хадзілі туды з салам ды прыносілі гіпс. Выпісвалі мы таксама рэцэпты на лекі, якіх нідзе ня можна было дастаць, а толькі ў нямецкіх ваенных шпіталях.Доўгі час, за тое-ж сала, іх дастаўлялі сваякі хворых. Аж і ў Немцаў, відаць, зь лекамі ад нямецкіх уладаў востры ліст, каб не пасылалі больш у нямецкія шпіталі па мэдыкамэнты "айнгаймішэ" - мясцовых людзей....

Я. Малецкі "Пад знакам Пагоні", Таронта, выдавецтва "Пагоня", 1976г.

Падрыхтаваў Равяка Руслан
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar