Главное меню
Военные подразделения в Барановичах до 1939г
  • Категория:
  • Рейтинг:
    5.0/4
  • Активность:
    1860

Царскае войска

 

Заўрад-прапаршчык 118 пяхотнага Шуйскага палка ў Баранавічах

ЗАЎРАД-ПРАПАРШЧЫК 118 ПЯХОТНАГА ШУЙСКАГА ПАЛКА Ў БАРАНАВІЧАХ

Першыя вайскоўцы з’явіліся ў мястэчку Баранавічы амаль адразу пасля заснавання чыгуначнай станцыі – недзе ў 1880-х гадах. У лесе насупраць Палескага вакзала былі раскватараваны другі і трэці чыгуначныя батальёны і 5-я рота чацвёртага чыгуначнага батальёна. 

Кожны чыгуначны батальён складаўся з дзвюх будаўнічых і дзвюх эксплуатацыйных рот. Да таго ж нейкі час у Баранавічах стаялі два батальёны 118-га Шуйскага пяхотнага палка, гар-нізон якога знаходзіўся ў Слоніме.

Спачатку вайскоўцам даводзілася жыць у намётавым лагеры. Пасля былі пабудаваны баракі-казармы, частка якіх захавалася да нашага часу. 

Пазней чыгуначныя батальёны былі аб’яднаны ў Чыгуначную брыгаду, якая неафіцыйна называлася Баранавіцкая. Брыгада мела сваю царкву, створаную ў 1890 годзе ў драўляным будынку сталовай (барак захаваўся да нашых дзён – на вул. Заслонава, 13). Царква змяшчала да 700 чалавек.

Падчас расейскай рэвалюцыі 1905 года салдаты чыгуначнай брыгады 10 снежня далучыліся да забастоўкі баранавіцкіх чыгунач-нікаў. Імі быў збіты генерал Арцем’еў, які прыйшоў супакойваць бастуючых. З генерала салдаты сарвалі пагоны. 

Праз два дні ў Баранавічы прыбыло войска з Мінска, вайскоўцы арыштавалі найбольш актыўных удзельнікаў пратэстаў. У пачатку Першай сусветнай вайны Чыгуначная брыгада была накіравана на фронт.


Салдаты чыгуначнай брыгады на станцыі Баранавічы-Палескія (паштоўка пач. XX ст.)

САЛДАТЫ ЧЫГУНАЧНАЙ БРЫГАДЫ НА СТАНЦЫІ БАРАНАВІЧЫ-ПАЛЕСКІЯ (ПАШТОЎКА ПАЧ. XX СТ.)

Баранавіцкія чыгуначныя батальёны 

2-гі чыгуначны батальён быў сфарміраваны 25 красавіка 1877 года. Палкавое свята адзначалася 16 жніўня. Батальён 

удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877-1878 гадоў, дзе аднаўляў паўночна-турэцкую чыгунку, захопленую генералам Скобелевым. У руска-японскай вайне 1904-1905 гатоў салдаты батальёна займаліся пабудовай і рамонтам палкавой чыгункі ў раёне ад Ляояна да Куанчанцзы.

3-ці чыгуначны батальён быў сфарміраваны 12 лістапада 1876 года ў Маскве як ваенна-дарожны батальён. Палкавое свята адзначалася 8 лістапада. Батальён удзельнічаў у 1880-1890 гадах у будаўніцтве Луцкай чыгункі.

У 1910 годзе асобная Баранавіцкая палявая чыгуначная рота была перафарміравана ў 6 чыгуначны батальён з месцам дыслакацыі ў Баранавічах.

 

Войска польскае

 

з сайта allegro.pl

З САЙТА ALLEGRO.PL

Пасля заканчэння польска-савецкай вайны, напрыканцы 1920 года, Баранавічы ўвайшлі ў склад Польшчы. У 1921 годзе ў горадзе былі размешчаны 26 уланскі полк, 78 пяхотны полк, 9 дыві-зіён коннай артылерыі, І i IV дывізіёны 20-га палка лёгкай артылерыі (сам полк знаходзіўся ў Пружанах), 20 эскадрон піянераў. Таксама ў Баранавічах знаходзіўся штаб Баранавіцкай брыгады кавалерыі, якую пасля перайменавалі ў Навагрудскую брыгаду кавалерыі.

26 уланскі полк

Быў створаны ў Познані, як 215 Добраахвотніцкі Маршавы Полк ў ліпені 1920 года. Прымаў удзел у польска-савецкай вайне 1920 года. Пасля вайны перайменаваны ў 26 уланскі полк імя гетмана Вялікага Літоўскага Яна Караля Хадкевіча. 

15 лістапада 1921 года полк быў накіраваны на кватараванне ў Баранавічы. У гэты час у расейскіх казармах у вайсковым гарадку знаходзіліся бежанцы, якія ўцякалі з бальшавіцкай Расіі. Таму полк да сярэдзіны 1923 года вымушаны быў кватараваць у Гарадзеі. За час знаходжання ў Баранавічах з 1923 па 1939 год займаў частку царскіх баракаў. У палку служылі афіцэры з усёй тагачаснай Польшчы, а большасць салдат тэрміновай службы паходзілі з Крэсаў (тагачасная назва Заходняй Беларусі і Украіны). 

Полк быў вядомы па ўсёй Польшчы і лічыўся адным з найлепшых у войску. Акрамя добрых адзнакаў у баявой падрыхтоўцы, салдаты і афіцэры ўвесь час займалі першыя месцы на скачках і ў спаборніцтвах па кавалерыйскім майстэрстве. Вайскоўцы палка паказвалі выдатныя вынікі ў розных спартыўных спаборніцтвах. Напрыклад, у 1925 годзе жаўнеры палка занялі першае месца па стральбе. На спаборніцтвах у 1928 годзе ў Брэсце жаўнеры палка ва ўсіх спартыўных намінацыях трапілі ў тройкі лепшых. У красавіку 1934-га полк заняў першае месца на агульнавайсковых спаборніцтвах па боксе. Славіўся полк дасягненнямі ў фехтаванні. 

Паручнік палка Андрэй Багамолец у 1933 годзе пераплыў на яхце «Даль» Атлантыку. Пачаўшы плаванне ў Гдыні, ён праз 89 дзён быў у Чыкага, дзе трапіў на Сусветную выставу, а яго яхта стала экспанатам на ёй.

З верасня 1939 падчас Другой сусветнай вайны полк разам з Наваградскай брыгадай кавалерыі прымаў удзел у баях з немцамі на мяжы Усходняй Прусіі. З цяжкімі баямі адыходзіў да румынскай граніцы. 27 верасня каля горада Самбор недалёка ад мяжы з Чэхаславакіяй і Румыніяй полк разам са сваёй дывізіяй сутыкнуўся з савецкім войскам, якое вызваляла Заходнюю Украіну. Падчас бою быў паранены камандзір дывізіі генерал Уладзіслаў Андэрс. Свежыя часці Чырвонай арміі пачалі цясніць стомленых ад баёў з немцамі польскіх жаўнераў. Пад вечар кіраўніцтва брыгады пастанавіла адыходзіць малымі групкамі да Румыніі. Большая частка тых групак трапіла ў палон да Чырвонай арміі. Пазней значная частка афіцэраў 26-га палка ўланаў загінула ў Катыні.

Сяржант 78 палка пяхоты на сучаснай вуліцы Заслонава, 1930 год

СЯРЖАНТ 78 ПАЛКА ПЯХОТЫ НА СУЧАСНАЙ ВУЛІЦЫ ЗАСЛОНАВА, 1930 ГОД



78 полк пяхоты

Сфармаваны ў лютым-красавіку 1920 годзе як Слуцкі Полк Стральцоў у складзе 2-й Беларуска-Літоўскай дывізіі. Прымаў удзел у польска-савецкай вайне 1920 года. Пасля вайны быў пераведзены ў Баранавічы. У 1921 годзе полк атрымаў нумерацыю польскага войска – 78 полк пяхоты. 

Жыхары горада Баранавічы прафінансавалі ў 1923 годзе выраб штандара для палка. 1 чэрвеня 1923 штандар урачыста ўручыў палку генерал Люцыян Жалігоўскі. 

З пачаткам Першай сусветнай вайны 1939 года 78 пяхотны полк уваходзіў у склад Арміі Модлін, якая займала пазіцыю на мяжы з Усходняй Прусіяй. З баямі полк адышоў да Варшавы, дзе прыняў удзел у абароне сталіцы Польшчы. Вайскоўцы палка склалі зброю пасля капітуляцыі Варшавы.

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar