Главное меню
Баранавічы і ваколіцы ў "Нашай Ніве".
  • Категория:
  • Автор:
    Литвинович Александр
  • Рейтинг:
    5.0/1
  • Активность:
    1451

Штотыднёвая беларуская грамадзка-палітычная газэта, найстарэйшая газэта на беларускай мове, якая пачалася выдавацца 10 (23) лістапада 1906 году.



Мястэчка Баранавічы толькі-толькі пачынае разьвівацца. Насельніцтва - каля 10000 чалавек. Правінцыя Мінскай губэрні.

Мы перагарнем падшыўку першай беларускай газэты "Наша Ніва" за 1909 год, пачытаем калонку навінаў "З Беларусі і Літвы", куды пісалі самі чытачы газэты.

Наша Ніва №15 1909 г. 9 (22) апрэля

М.Баранавічы, Мінскай губ.

Сёлетнія марозы вельмі даліся нам у знакі. На нашай жалезна-дарожнай станцыі дык аж трубы, каторыя ляжаць у зямлі на тры аршыны глыбінёю, так пазамерзалі, што прышлося аткапываць і адаграваць...

Жыцьцё ў нас плыве не саўсім сонна. Каб Гасуд. Дума хоць трохі споўніла нашыя надзеі, якія на яе пакладалі, дык саўсім было бы добра. Іосьць у нас ад некаторага часу дзьве карысныя рэчы: мужыцкі банчок (банк - рэд) і гаспадарскае таварыство. Ітэрэсы і аднаго і другога ідуць нішто сабе; акалічныя мужыкі і дробная засьценковая шляхта яе не цураюцца, як гэта было даўней. Супольнікаў з кожным днём прыбывае. Гаспадарскае таварыство чыста-густа скліквае агульныя сабраньня, на каторых разбіраюцца розныя гаспадарскія справы. Так, недаўна прыеджаў адзін інжэнер і чытаў, як па новаму лепей гаспадарыць, як здабрываць поле, лугі, палепшаць гатунак скаціны і др... адным словам, баранаўцы жылі бы ня горэй людзей каб... (дзе гэтага "каб" німа!) каб ня тое, што блізка ў кожным доме ёсьць яўны альбо тайны шынок...

Тутэйшы

 

НН №23 4(17) юня 1909

с. Вялікая Ліпа Навагрудскага пав. Мінскай губ.

На Сёмку у мястэчку Ішколдзі, што лета бывае вялікі кірмаш на быдла. Шмат народу едзе на гэты кірмаш. Так было і сёлета. З самай раніцы адусюль цягнуцца людзі - да Ішколдзі. Разам з сваім братам Тодарам выбраўся на кірмаш і Казюк Радаман, з вёскі Кляпачоў. На дарозе знайшлі яны кусок сала, хлеб і кварту гарэліцы. Усьцешыліся браты. Выпіў Казюк са дзьве чаркі; маніўся зрабіць так сама Тодар, але не пасьпеў. Казюк тым часам ешчэ і не закусіў, як вытарашчыў вочы і пачаў вырабляць варьяцкія штукі: крычаў, кусаўся, кідаўся, -- а нарэшце скончыў сваё жыцьцё. Тодар - хаця і мала пацягнуў, а і то ўсё корчыўся і ванітаваў, -- відаць гарэлка нішто!

Тадэуш Каунер

НН №27 2(15) юля 1909

Новогрудак Мінск. губ.

Мястэчка Дэнятычы спалілася; загінула ў агні адна кабета.

 

 

НН №37 10(23) сеньцябра 1909

М.Вялікая Ліпа, Навагрудскага павету, Мінск. губ.

У панядзелак 24 серпня у нашага пана Обуховіча касілі гарох 6 касцоў. - тры падзёньнікі, а тры панскія парабкі.

Трэба-ж як раз здарыцца жыду с торбай гарэлкі за плечамі, каторую ён нёс з Ліпаўскай манаполькі да сябе ў в. Панютычы. "На мясьліваго і зьвер бяжыць!, падумалі хлопцы, угледзеўшы гарэлку. Ешчэ смачней здалася яна ім калі дастанэцца дарма. На словы жыда: "Бог помач" касцы кінуліся на яго с крыкам: "Давай гарэлку", і доўга не чэкаючы, адабралі гарэлку, дый, як кажэ жыд, дасталі з кішэні 22 руб. 98 кап. грошэй і марынерку с тутунём. Бедны жыд прыйшоў у суседнюю вёску Высокую Ліпу і стаў жаліцца селянам. Яму спачатку ня верылі, бо дзіўна, каб сярод белага дня можна было зрабіць гэткую штуку. Але як пайшлі людзі на тое мейсцэ, то знайшлі пад пракосам гароху гарэлку; адзін паўбутэлек быў ужо парожні. Знойдзеную гарэлку жыд забраў да дому, а грошы так і прапалі.

Нет ведама, шо з гэтага выйдзе?

Ліпавец

НН №47 19 (2) наябра 1909

м. Молчадзь, Гродз.губ. Слонімск. Пав.

У нашым мястэчку да 1908 года было толькі адно міністэрскае аднакласнае вучылішча, куды сходзіліся вучні з суседніх вёсак. У 1909 гаду ў суседніх з мястэчком вёсках паадкрывалі свае народныя вучылішчы, і селяне гэтых вёсак адмовіліся даваць падмогу грашыма на молчадзкае вучылішчэ. Але на гэты час молчадзкія мешчане зрабілі прыгавар, каб перарабіць сваё вучылішчэ ў двухкласнае, але даведаўшыся, што ўвесь кошт трэба цягнуць сваімі толькі сіламі, -- с падмовы валаснога пісара, зрабілі прыгавар, што ім двохкласнаго вучылішча ня трэба. Каб ратаваць так важную і патрэбную справу, вучыцель сам наняў кватэру пад другі клас і склікаў вучнёў. Зразу іх набралося 34, тады мешчане адменілі свой першы прыгавор; а цяпер ужо рупяцца і аб бібліотэцэ для вучнікоў. Кнігі, што прыслалі ў вучылішчэ ў 1890 гаду - саўсім парваліся, новых с таго часу не куплялі, і да чытаньня вучэніком 2-класнаго вучылішча саўсім німа кніг, а і помачы неаткуль спадзевацца.

Нема

Наша Ніва №16-17 1910 г. красавік

М.Баранавічы, Мінскай губ.

Арыштавалі хэўру людзей, каторыя, перэадзеваючыся ў паліцэйскае і жандармскае опраткі і страшучы палітычнымі обыскамі,вымагалі ад жыцелёў грошы.

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar