Главное меню
Баранавiчы. "Чайка".
  • Категория:
  • Рейтинг:
    0.0/0
  • Активность:
    1209
Баранавiчы. "Чайка".



У 1946-1947 гг. у Баранавiцкiм рэгiене дзейнiчала маладзежнае антыбальшавiцкае падпольле.

Паводле ўспамінаў Васіля Супруна

Пасьля вайны у Зах. Беларусь для ўмацаваньня Савецкай сыстэмы пачалi прысылаць людзей з Усходу. Яны прызначалiся на ўсе кiруючыя пасады i, зразумела, што зь iх зьяўленьнем пачалася русыфiкатарская палiтыка й наступ на беларускую мову й культуру. Сапраўдныя патрыеты бацькаўшчыны ўсьведамлялi, чым пагражае Беларусii iгнараваньне нацыянальнага фактару камунiстамi. У розных мясьцiнах Зах. Беларусi пачалi ўтварацца антысталiнскiя i антыкамунiстычныя падпольныя групоўкi.

Пасьля прыходу Савецкiх войск практычна ўсе настаўнiцкiя семiнарыi, адчыненыя за немцамi, былi ператвораны ў педiнстiтуты. Выкладаньне у 1944-1945 гадох вялося на беларускай мове ва ўсех навучальных установах. Але ужо у 1946 годзе пачалася паступовая русiфiкацыя школ. Датаго ж пад прымусам беларускую моладзь пачалi вывозiць на Цалiну і Сыбiр.

Вясной 1946 года на Слонiмшчыне сабралiся некалькi сяброў, былых навучэнцаў Слонiмскай настаўнiцкай семiнарыi.Была створана падпольная групоўка. Iнiцыятарамi былi Васiль Супрун, Мiхась Ракевiч, Мiхась Чыгрын, Аляксандр Гардзейка. Ракевiч пачынаў утвараць групу ў Брэсцкiм чыгуначным тэхнiкуме, Чыгрын -- у Жыровiцкiм тэхнiкуме. Гардзейка быу арганiзатарам у Слонiме.

Васiль Супрун паехаў у Баранавiчы, дзе ў настаунiцкiм iнстытуце вучыўся яго сябра па Слонiмскай семiнарыi Ўладзiмiр Салавей.

"У Баранавiчах вучылася тры чалавекi з нашай сэмiнарыi, -- успамiнае Васiль Рыгоравiч Супрун. -- Першы раз калi прыехаў давялося начаваць у Баранавiчах, бо позна ў вечары, у iнстытуце, чытаў свае вершы нейкi баранавiцкi паэт. Давялося чакаць ранку, каб пагутарыць з Салаўём."

У размове зь iм было прапанавана знайсьцi сярод студэнтаў сьвядомых беларусаў. Дзеля стварэньня беларускай групы. Праз тыдзень было дамоўлена сустрэцца зноў i для абмеркаваньня кандыдатур. Аднак Уладзiмiр Салавей здоляў стварыць групу значна раней. Хлопцы жадалi дзейнiчаць i патрабавалi ад Салауя сустрэчы з Супруном.

Недзе праз тыдзень Васiль Супрун разам з Мiхасем Ракевiчам у нядзелю прыехалi у Баранавiчы.

Васiль Рыгоравiч Супрун, цяпер так успанiае тыя падзеi:

"У Баранавiчах нас як i дамаўлялiся сустрэла група з 4-х чалавек - Аляксандр Барэйка, Мiхась Агейка, Аляксандр Шапавал i Уладзiмiр Салавей. Здаецца амаль усе з пад Наваградка. Яны ўважлiва сачылi за нашымi рухамi i словамi. Адчувалася насцярожанасьць. Асноўная ўвага зьвярталася на мяне...

... мы сабралiся на купiнке з сасонак побач з Палескiм вакзалам /каля маста/ на траўцы. Гэтыя дрэвы i цяперака засталiся нявысокiмi i нейкiмi карчаватымi. Але тамака небыло як паразмаўляць, бо побач вакзал i каля нас увесь час хадзiлi людзi.

Хлопцы параiлi пайсьцi ў лясок, я незусiм арэнтаваўся ў Баранавiчах i толькi пасьля даведаўся, што гэта Стары парк - побач была радыястанцыя. Мы знайшлi цiхi куточак i там правялi сустрэчу...

Мне спадабауся Барэйка Саша. Высокi стрыманы, самы адказны зь iх. Шапавал шмат гаварыў, але ў мяне не выклiка даверу.

Барэйка i быў выбраны галасаваньнем намесьнiкам.

...Хлопцаў цiкавiла ўсе: перспектывы, пляны, iснаваньне iншых груп. Я праiнфармаваў, што створаны групы ў Бярэсьцi i Жыровiчах, што сувязi з замежжам няма.

Быу абраны склад кiраўнiцтва. Старшыней стаў я , намесьнiкамi: ад Баранавiч -- Аляксандр Барэйка, ад Слонiма -- Мiхаiл Ракевiч.

Было дадзена заданьне асьцярожна выйсьцi на Наваградак. У рамках канспiрацыi пацiху пашыраць нацыяналную сьвядомасьць моладзi, выходзiць на iншыя райены...

...Пасьля, сустрэч у Баранавiчах было шмат, але ў асноўным з Барэйкам. Сустракалiся пасьля ў Баранавiчах таксама з Маковiчам з Брэста, але зь iм ужо ў новым - Маладым парку, толькi тады насаджаным... "

Меней чым за месяц падпольле выйшла далека за межы Слонiмскага райену. Каб неяк каардынаваць свае дзеяньнi узьнiкла патрэба стварэньня Цэнтра Беларускага Вызваленчага Руху (ЦБВР). Кiраунiком цэнтра абралi В.Супруна. Намесьнiкам па арганiзацый-

най рабоце -- А.Барэйку з Баранавiч. Адказным за ваеназаваны рух- М. Ракевiча. Дарадчымi членамi цэнтра сталi: Мiхаiл Макарэвiч - кiраунiк Берасьцейскага абласнога падпольля, Мiхась Агейка -ад Баранавiцкай iнстытуцкай групы, Уладзiмр Салавей - ад слонiмскiх груп.

"... Была распрацавана колавая схема канспiрацыi: З цэнтрам была зьвязаная абласная група (1-е кола), вакол абласной гуртавалiся раенныя групы (2-е кола), тыя ж у сваю чаргу былi зьвязаныя з перефiрыяй (3-е кола)..." - успамiнае В.Р.Супрун.

Акрамя канспiрацыi, было прадугледжана аб кансэрвацыi падпольля. Пры стварэньнi надзейнай падпольнай сеткi, у асобным рэгiене -- група павiнны была быць закансэрвавана да больш спрыяльных умовау.

Кiраўнiк ЦБВР Васiль Супрун меў кантакты толькi з Барэйкай i Радкевiчам. У асноўны сустракалiся толькi ў Баранавiчах.

Супрун распавядае :" У Баранавiчы я адзiн, цi з Ракевiчам езьдзiлi таварнякамi на страсе, цi мiж бярвеньняў, альбо на тамбурах, але з апошнiх зганялi.

На Баранавiчах-Палескiх у 1946 годзе ня было вакзала. Быў шчытавы барак.

Памятаю неяк па прыезду на сустрэчу -- была страшэнная гразюка. Каб неяк прайсьцi на станцыi былi пракладзены трапы. У той час на Украiне быу страшэнны голад. У Зах. Беларусi было шмат бежанцау. Увесь барак Палескiх быу забiт слабымi пухлымi людзьмi, якiя ляжалi на палу амаль нерухомыя. Самае жахлiвае, што некаторыя валялiся на дварэ у гразi. Iдзеш i бачыш, ляжыць чалавек-- палова галавы, палова твару у гразi. Гразь месцамi была пакалена. Ляжалi з такой грымасай надыходзячай сьмерцi."

Летам 1946 пачалi утварацца групы на Пiнншчыне i Маладзецаншчыне.

У верасьнi ЦБВР стала вядома пра падпольную групоўку у Наваградку, якая мела назву Саюз Беларускiх Патрыетау. Але з-за дрэннай яе канспiраванасьцi было катэгарычна забаронена ладзiць з Наваградкам якiя-небудзь кантакты.

Нехта з баранавiцкай групы усе ж такi выйшау на наваградскi Саюз Беларускiх Патрыетау. А там ужо працавау стукач НКВД Алесь Бажкоў (ён на сеняшнi дзень лiчыцца беларускiм пiсьменьнiкам i мае колькi кнiгаў пра дзейнасьць "чекистов" у Зах. Беларусi).

Пачалiся арышты. Васiля Супруна арыштавалi 6 чэрвеня 1947 года у весцы Глусявiчы дзе ен працаваў настаўнiкам. Яго адвезьлi у Баранавiцкую турму "Крывое кола".

"Па суботам у камеры я чуў як званiлi ў нейкiм саборы.-распавядае Васiль Рыгоравiч.- Па яму я й арэентаваўся ў часе. Мабыць недзалека была купiнка, куды часьцяком прылятала зязюля....

Ня ведаю дзе знаходзiлася тая турма, аднапавярховы будынак, з кацельнай i карцырам. Мяне пад вечар прывозiлi з допытаў у камеру, каб я паеў i перад адбоем забiралi зноў...

Недалека быў двухпавярховы будынак МГБ

Грушэўскi, цi Грушецкi, ня памятаю ужо, палкоунiк, начальнiк следчага адзела, украiнец, казаў мне, што яшчэ у 1924 грамiў агентау Пiлсуцкагана на Ўкраiне. Ня верыў, што арганiзацыя бяз грошай i сувязяў з Захадам магла быць значнай. Стараўся пераканаць, што нашая задума пустая. З 1924 па 1947 ня памятаваў выпадку, каб нехта выйшаў апраўданым. Любiу казаць: "Был бы человек, а дело найдется".

Пасьля шматлiкiх допытаў i катаваньняў Супруна перавезьлi ў менскую "амерыканку". Дзе i прысудзiлi да 25 гадоу пазбаўленьня волi i 5-цi гадам пазбаўленьня правоў. Астатнiх судзiлi ў Баранавiчах. Больш Васiль Рыгоравiч iх ня бачыш. Толькi з Аляксандрам Шапавалам давялося сядзець на Iнце.

Трагiчны лес напаткаў Уладзiмера Салаўя. Калi пачалiся арышты ен пасьпеў схавацца на хутары у бацькоў, пасьля ў Баранавiчах у сваякоў, пасьля яшчэ недзе... Толькi на пачатку 1950-х ён быў арыштаваны. Алеўу турме, хутчэй за ўсе ад катаваньняў ён звар'яцеў. 40 гадоў Салавей знаходзiўся пад Гародняю ў псыхічнай клiнiцы. У 1996 яго перавялi ў вар'ятню пад Казлоўшчыну. Дзе ен па словах санiтараў у зiмку заблукаў у лесе i замерз. Знайшлi яго i пахавалi толькi ў траўнi. Пахаваны на жыровiцкiх могiлках, да гэтага часу няма помнiку Уладзiмiру Салаўю.

Адседзешы 6 год, у 1956 Васiль Супрун быў вызвалены са зьняцьцям судзiмасьцi.

Гутарыў Равяка Руслан. 1998 г.
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar