Главное меню
Польскія легіянеры ў Баранавічах (успаміны Уладыслава Бранеўскага)
  • Категория:
  • Рейтинг:
    0.0/0
  • Активность:
    1149
Уладыслаў Бранеўскі польскі паэт і патрыёт, на пачатку ХХ ст. кінуў вучыцца ва ўнівэрчытэце й пайшоў дабраахвотнікам на вайну з бальшавікамі. Служыў у 1 палку пяхоты Легіёнаў з 1918 па 1922г., пасьля звольніўся й працягнуў вучобу. Пад час сваёй службы вёў дзёньнік, у якім акрамя ўсяго запісваў свае вершы.

Ніжэй пераклад, што тычыцца Баранавіч і ваколіцаў.

9 красавіка 1920

Некалькі дзён у Гжыве (Grzywie), пасьля выезд у Баранавічы. Гралі ўвесь час без памяці амаль дзве ночы запар ў карты. Нарэшце прыехалі. (У Вільні не выходзілі! Наогул адчуваю, што "тое" паветра выветрываецца зь мяне паціху).

Кватэры за 5 вёрст ад гораду зьмянілі праз 2 дні на яшчэ больш далёкія - але мы задаволены. Стаім з ротай у маёнтку Дзедкавічы - маем сваю незалежную рэспубліку. Маёнтак акружаны лесам, маёнтак сымпатычны, у кватэры фартэп'яна. Займаюся зараз вельмі шмат ротай. Бачу сваю працу й яе вынікі і гэта мяне цешыць. "Ясяў" (г.з. рекрутаў) вучу ўсялякім мудрасьцям і бачу ў гэтым сваю сацыяльную патрэбу. Наогул лічу, што пасада камандзіра роты ёсьць найважнейшаю ў войску. Гэта ёсьць папросту сацыяльная пасада з агульнавыхаваўчай задачай.

Апроч таго вывучаю французкую і граю на фартэп'яні. Дзень гэткі заняты, што немаю часу ня толькі нудзіццца, але й нешта пісаць ці чытаць. Гэта мяне крыху засмучае. Думмаю сур'ёзна аб сваёй былой трагедыі - фармуецца яна ў мяне што раз выразьней. Але аднак дзіўна як "слова думкам брэша".

14 красавіка 1920

Прыкрая гісторыя адбылася колькі дзён таму ў роце - шэф Пакула сказаў глупства Дубеньскаму, з чаго ўзьнікла вялікая сварка, палявы суд і абодвух выкінулі з роты. Ня маю зараз у роце ані шэфа, ані воднага афіцэра. "Амцю" (amcic (ням.) - у гаворцы легіянераў і вайскоўцаў: выконваць вясковы абавязак, несьці службу) аднак зь невычэрпнай энэргіяй.

У Дзедкавічах ня маю цікавай кампаніі: старая пані Ельская, яе векавая дачка - старая дзеўка і сын ідыёт. Была аднак празпару дзён іх сваячка ці знаёмая, панна Лілі - Расіянка (Lili Sutacka). Досыць ладная, аднак як толькі я глянуў вокам на яе, то заўважыў, што мае "трусавы вочы" - крыху вылупастыя. Напярэдадні яе ад'езду доўга шпацыравалі зь ёй у лесе.

Размова ці той жа флірт праведзены быў дзіўна спрытна і далікатна. Паціху стварыўся сардэчны і сымпатычны настрой. Лілі мае ладныя рукі, таму няшкода было мне цалаваць яе. Але яна зьехала, таму далейшы працяг раману не наступіць, хіба што паеду ў Баранавічы яе адведаць....

22 красавіка 1920г.

Пішу ў вагоне, едучы трэці дзень на Ўкраіну....

...акцыю падобна будзем праводзіць разам з петлюраўцамі, тымі самымі, якіх меліся vis а vis ва Ўладзіміры. Tempora mutantur itd (tempora mutantur nos et mutantur in illis (лат.) - часы зьмяняюцца і мы зьмяняемся разам зь імі).

Існуе вайсковае прыслоўе: "Што старонка, то жонка". Я бы зьямніў яе на: "Што старонка то раман". Судзячы , прынамсі, па ўласных рамантычных этапах: Варшава, Вільня, Шырваты і апошнія Баранавічы. Адведаў панну Лілі Сутацкую ў Баранавічах напярэдадні ад'езду. Наведалі маму, разьвіталіся праз колькі хвілін і пашлі ў дзьве пары на шпацыр па парку. Другі юнак хутка адцапіўся і звалілася на на карак нейкая ейная прыяцелька, страшэнна неадчэпная. Нягледзячы на гэта, працягвалі гуляць да цудоўнага вечара і было нам вельмі добра разам.

Прыяцелька вельмі нам перашкаджала, я паведаміў пра тое Лілі пры разьвітаньні. Чаму ж павінны разбвітвцца - нам так добра разам? Лілі тады з уласнай іныцыятывы пастанавіла ўбачыцца са мною дзе-небудзь яшчэ: я павінен чакаць яе нейкі час побач з домам. Выйшла яна сапраўды хутка - у рамантычным настроі пайшлі мы сьпешна да парку, дзе да трэцяй гадзіны ночы палка цалаваліся. Не хацела мне аддацца, казала, што я, ад'яджаючы ранкам, меў пра яе б дрэннае ўяўленьне.

"Наадварот гэтап будзе толькі шчасьлівым заканчэньнем, гэтай шчасьлівай ночы, Лілі - тлумачыў ёй. - Гэта не тое, чаго шукаеш, але тое, што знаходзіш." Наогул дзівіўся тады ўласным здольнасьцям да аргумэнтаў. Аднак... нічога не было з таго.

Władysław Broniewski. Pamiętnik 1918-1922. Państwowy Instytut Wydawniczy, Warszawa, 1987



Пераклад з польскай Равяка Руслана

3-4.02.2002
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar