Главное меню
Першы помнік у Баранавічах. Руслан Равяка
  • Категория:
  • Рейтинг:
    0.0/0
  • Активность:
    2063
Помнік невядомаму жаўнеру, паштоўка міжваеннай Польчы

Помнік невядомаму жаўнеру, паштоўка міжваеннай Польчы

Першы помнік ў Баранавічах быў усталяваны 19 красавіка 1920 года ў гадавіну здабычы горада польскімі атрадамі генэрала Шаптыцкага.  Называўся ён адразу Помнік незалежнасьці і знаходзіўся каля праваслаўных могілак на рагу вуліц Міцкевіча (цяпер Леніна) і Шаптыцкага (цяпер Савецкая).

Скрыжаваньне вул. Міцкевіча і Шаптыцкага ў даваенных Баранавічах. На рагу могілак відаць помнік Невядомаму жаўнеру.

Скрыжаваньне вул. Міцкевіча і Шаптыцкага ў даваенных Баранавічах. На рагу могілак відаць помнік Невядомаму жаўнеру.

Аднак праз пяць гадоў просты помнік быў ператвораны ў Помнік-магілу Невядомага жаўнера. Парэшткі невядомага жаўнера (якога вызначылі лёсаваньнем) былі выкапаны на вайсковых могілках 9 Дывізыёну артылерыі коннай у вайсковым гарадку. Жаўнера ўрачыста перапахавалі28 чэрвеня 1925 года каля помніка. У сьвяточных мерапрыемтввах прымалі ўдзел улады гораду, войскоўцы, духавенства і простыя жыхары.

Урачыстае перапахаваньне невядомага жаўнера ў Баранавічах. Здымак з NAC (польскага нацыянальнага архіву цыфровага ).

Урачыстае перапахаваньне невядомага жаўнера ў Баранавічах. Здымак з NAC (польскага нацыянальнага архіву цыфровага ).

Баранавіцкі Помнік невядомаму жаўнеру быў другім, пасьля Варшаўскага, які заснавалі ў даваеннай Польчы.

Помнік Невядомаму жаўнеру, даваенная паштўка.

Помнік Невядомаму жаўнеру, даваенная паштоўка.

Помнік незалежнасьці ў Баранавічах, даваенная паштоўка.

Першапачатковы выгляд Помніка незалежнасьці ў Баранавічах, даваенная паштоўка.

Каля помніка адбываліся прады і сьвяты горады, пад час якіх гарэў вечны агонь.

Пасьля далучэньня Баранавічаў да БССР у верасьні 1939 года помнік быў зьнішчаны. Па вайне нейкі час на яго месцы стаяў Помнік Сталіну.

Што сталася з магілаю жаўнера – невядома.  Магчыма ён і цяпер спачывае пад клюмбаю насупраць цяперашняга гатэлю "Горізонт”.  Як зрэшты і сотні іншых магілаў старых праваслаўных могілак, што знаходзяцца пад Плошчай Леніна і сквэрам каля фантану.

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar