Главное меню
2 ноября Аляксандр Ясінскі

Баяніст і кампазітар Аляксандр Ясінскі запрашае на свой сольны канцэрт у Баранавіцкі Д. К. Т. (вул Кірава 62) 2-га лістападу (нядзеля) а 17:00. Кошт квіткоў 30 000. Даведкі па тэл.: + 375 29 7 250 699
Канцэрт завершыць тур музыкі па гарадах Чэхіі, Нямеччыны, Польшчы і Беларусі.

Аляксандр Ясінскі (баян, Беларусь) – кампазітар і выканаўца.
Баян ці, як яго называюць у некаторых еўрапейскіх краінах, акардыён вельмі часта ўспрымаецца намі як інструмент для вяселляў і застолляў. Маўляў, не для сучаснай цікавай музыкі. Але для Аляксандра Ясінскага гэта не перашкода, каб пашыраць межы ўспрыняцця гэтага інструменту. Таму ў рэпертуары Аляксандра ёсць ўласныя творы, натхнёныя рок-музыкай і электроншчынай, віртуозныя п’есы, джазавыя кампазіцыі і, канешне, французскія шансоны і аргентынскае танга. Стылёвая адметнасць сп. Ясінскага - гэта заўсёдны драйв і энэргія, ад якой нельга схавацца. 
Аляксандр вучыўся ў Беларускім Дзяржаўным Каледжы, Беларускай Акадэміі музыкі ды ў Праскай кансерваторыі. На Беларусі і ў Чэхіі з’яўляецца ўдзельнікам такіх праэктаў як The Unlimited Trio, BosaeSonca, Fratrez, Iva Maresova, Radka Fisarova, Shum Davar, грае з сімфанічнымі аркестрамі, стварае музыку да кіно.

Веб-сайт:http://www.yasinski.info/

Трейлеры

03 Авг 2017, 10:08
Принцесса-лягушка: Тайна волшебной комнаты
03 Авг 2017, 10:08
Ужас Амитивилля
03 Авг 2017, 10:08
Взрывная блондинка
23 Июл 2017, 12:27
Планета обезьян: Война
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar