Главное меню
Адкрыццё выставы "На творчым скрыжаванні"

                                     

 

НА ТВОРЧЫМ СКРЫЖАВАННІ

       Баранавічы  прыцягваюць  і  захапляюць  сваёй  дынамікай развіцця. Малады горад 1871 года нараджэння неўзабаве пераўтварыўся ў буйны чыгуначны  вузел  на  скрыжаванні  дарог  паміж  Усходам  і  Захадам.  Горад стаў  у  ХХ  стагодзі  таксама  цэнтрам  прамысловасці, адукацыі і культуры.                           

      У Баранавічах ёсць выдатная выставовая зала, дзе  рэгулярна  ладзяцца разнастайныя  творчыя  экспазіцыі. Напачатку жніўня 2016 года тут разгарнулася  новая  выстава,  якая  сведчыць  пра  тое,  што  ў  горадзе  больш актыўна, чым  у сталіцы,  разгортваецца  апрабацыя  міжрэгіянальнага  сумоўя мастакоў. Дэвіз выставы аб’ядноўвае мастакоў з розных творчых асяродкаў краіны, якіх злучае шчырае жаданне служыць культурнаму развіццю грамадства  не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах, дзе  значна больш актыўна людзі цікавяцца творчымі навінкамі, больш давяраюць творцам у іх індывідуальным мастацкім самавыражэнні.

      Сярод  яе   ўдзельнікаў  – Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка з Мінску, Андрэй  Лычкоўскі  з  Узды,  Васіль  Грыневіч,  Станіслаў  Кулеш, Леанід  Богдан,  Яўген  Іваноў, Андрэй Сідараў, Аляксандр і Тамара Стацэнкі са  Слоніма,  Лізавета Шмідт  з Баранавіч.    Жаданне   удзельнічаць   у   выставе   праявіў  таксама  Алесь Родзін,  які  толькі  што  вярнуўся  з  творчай  вандроўкі  з  Нямеччыны.  Ён  не  толькі  падтрымаў  творчую  дэмакратычную  ініцыятыву, але  і  выстаўляецца  на  сваёй  малой  Радзіме. Цікава  і  іншым  мастакам выставіцца  на  “Радзіме Родзіна”,  дзе  сам  мастак,  далучаны  да  шматлікіх дэмакратычных  еўрапейскіх праектаў  не  можа  часта  ладзіць  творчыя  сустрэчы  з  гледачамі.  Такім  чынам,  творчае  крэда  свабоднага самавыражэння  ў  асяроддзі  мастакоў-аднадумцаў  і  зацікаўленых  аматараў мастацтва  з  кожнай  новай  выставай  замацоўвае  свае  прагрэсіўныя  пазіцыі.

      Удзельнікі  выставы  падрыхтавалі  для  Баранавіч  вельмі  арыгінальную нізку  беларускіх  пейзажных  матываў,  нацюрмортаў,  сюжэтна-алегарычных кампазіцый  на  тэму  айчыннай  гісторыі  і  яе  шырокіх  міжнародных сувязей. Кожны  мастак   сам   вырашае,   што   паказаць   гледачу   і   ўкладвае   ў   гэта  ўсе  свае  творчыя  намаганні.  Таму  такая  выстава   з’яўляецца  жывым  прыкладам   усхваляванасці,  свабоды  і  разнастайнасці.  

      Мастакі правядуць  аднадзённы  плэнэр,  каб  увекапомніць  сёняшні  выглад  горада,  а таксама  правядуць  падчас  адкрыцця  выставы  майстар-клас. Пасля завяршэння  выставы  частку  сваіх  твораў  мастакі  перададуць  у  дар  музею. У  гэтым  яны  бачаць  свой  творчы  абавязак  і  права. Таму  на  працягу  ўжо больш  як   пяці  гадоў  іх  мастацкія  вандроўкі  актыўна  працягваюцца і выводзяць  сучаснае  мастацтва  на  прынцыпова  новыя  шляхі  развіцця.

     Выстава  адкрываецца  3  жніўня  а  15-й  гадзіне  і  будзе  працаваць  на працягу месяца.

    Гісторык-краязнаўца  Павел  Апановіч

 

 

Трейлеры

03 Авг 2017, 10:08
Принцесса-лягушка: Тайна волшебной комнаты
03 Авг 2017, 10:08
Ужас Амитивилля
03 Авг 2017, 10:08
Взрывная блондинка
23 Июл 2017, 12:27
Планета обезьян: Война
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar