Главное меню
Бацькі ў дэкрэце: прысуд ці шчасце?

Людзі, якія збіраюцца стацца бацькамі, чакаюць з'яўлення на свет сваёй малюпаткі як вялікі цуд. Але ці ведаюць яны, з чым насамрэч ім давядзецца сутыкнуцца? 
- Ці магчыма пачувацца камфортна фізічна і псіхалагічна маладым бацькам у Баранавічах? 
- Жанчына з дзіцяці - чалавек з дэфектам? 
- Актыўнае жыццё маладых бацькоў у Баранавічах: як і дзе? 
- Хто такі тата ў дэкрэце? 

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ўсіх зацікаўленых бацькоў і тых, хто толькі збіраецца апынуцца ў такім статусе, паразважаць, падзяліцца досведам і абмеркаваць за кубкам кавы гэтыя ды іншыя пытанні. 

Госці вечара: 
- Любоў Кубанская, псіхолаг, выкладчык Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта, маці 7 дзяцей;
- Яўгенія Крымская, арганізатар і кіраўнік дзіцячага інтэлект-цэнтра ў Баранавічах “Дзіцячая пляцоўка”; 
- Алесь Лагвінец, грамадскі дзеяч, выкладчык, малады бацька ў дэкрэце. 

Сустрэча адбудзецца 28 чэрвеня ў кафэ "У госці” (г. Баранавічы, вул. Смаленская, 12). 
Пачатак у 18:30. 
Уваход вольны для дарослых і малюкоў! 
Нам цікавы і важны ваш досвед, меркаванні і парады. 

Падрабязней: (029) 727-30-97, (029) 855-09-97

28/06 - Бацькі ў дэкрэце: прысуд ці шчасце?

Трейлеры

03 Авг 2017, 10:08
Принцесса-лягушка: Тайна волшебной комнаты
03 Авг 2017, 10:08
Ужас Амитивилля
03 Авг 2017, 10:08
Взрывная блондинка
23 Июл 2017, 12:27
Планета обезьян: Война
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar