- Место:Выставочный зал
- Дата:13 Янв 2017 (Пятница)
- Время:10:00
- Стоимость:
- Интересовались:617
Сучаснікам і моладзі нічога не гаворыць слова “маляванка”. А людзі старэйшага пакалення ўсміхаюцца, ўспомніўшы сюжэты распісных дываноў (або “маляванак”), якія віселі каля ложка, на покуці, у чыстай частцы сялянскай хаты. Сюжэты былі простыя: пра райскае жыцце, шэрага ваўка, “Трох асілкаў”, анёлаў, закаханых, раслінны і жывельны або фантастычны свет. Такое вось наіўнае, самабытнае, але простае і зразумелае для кожнага чалавека мастацтва.
Пад час наведвання выставы у Вас з’явіцца адчуванне падслуханнай бабулінай казакі пра чароўнае жыцце, зробіцца ўтульна ад варкатання ката, знаёма выглядаюць вазы з кветкамі . Усё гэта Вы можаце пабачыць і адчуць, патрапіўшы на выставу страчанага сёння беларускага народнага сялянскага мастацтва“Беларускія маляванкі” (з фондаў “Музея-запаведніка “Заслаўе”), а таксама пазнаеміцца з чароўным светам такіх знакамітых майстроў сваёй справы, самых лепшых народных мастакой, якія ў свій час распісвалі дываны, як Язэп Драздовіч, Фёдар Сухавілаў, Алена Кіш. Выстава пачынае працаваць с 13 студзеня 2017 года.
Чакаем Вас ва ўсе дні акрамя панядзелка, з 10 да 19 гадзін.
Даведкі і запіс на экскурсію па тэлефону 8 (0163) 42-27-86.
60 коп. - школьники, 80 коп. - студенты, 1 руб. 50 коп. - взрослые. Если с экскурсией, то к входному билету 3 руб. 50 коп. дополнительно на всю группу.
Трейлеры
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.