- Категория:
- Рейтинг:0.0/0
- Активность:2645
27 чэрвеня спаўняецца 70 год, як Баранавічы былі акупаваны нямецка-фашыcцкімі захопнікамі
27 июня 2011 г. Руслан Равяка
Нямецкі вайсковец з гербам БССР, лакамаціўнае дэпо, Баранавічы, 1941 год
Баранавічы былі захоплены немцамі на пяты дзень вайны. З тых першых дзён Вялікай Айчыннай засталося не так і шмат падрабязнасцяў пра тое, хто і як абараняў наш горад ад фашыстаў.
Баранавічы былі захоплены немцамі на пяты дзень вайны. З тых першых дзён Вялікай Айчыннай засталося не так і шмат падрабязнасцяў пра тое, хто і як абараняў наш горад ад фашыстаў.
Ад пачатку вайны Баранавічы бамбілі штодня. Падчас аднаго з такіх бамбаванняў, 24 чэрвеня, быў знішчаны будынак пошты. Вядома, што раніцай таго самага дня, яшчэ да падыходу асноўных сілаў, немцы скінулі парашутны дэсант на баранавіцкі аэрадром. Але салдаты 84-га лёгкага артылерыйскага палка сваім агнём знішчылі фашысцкіх дэсантнікаў.
Імклівы наступ нямецкіх танкавых армій перашкаджаў савецкаму камандаванню наладзіць абарону і пачаць контрнаступ.
26 чэрвеня немцы дзвюмя танкавымі дывізіямі 47-га мотакорпуса (17-ы і 18-ы) працягвалі свой бліцкрыг углыб СССР. Штаб савецкай 4-й арміі ўжо не меў сувязі і не мог кіраваць сваімі часткамі ў раёне Баранавіч. Аб’яднаць пад сваім камандаваннем 121-ю, 143-ю і 155-ю стралковыя дывізіі, а таксама 17-ы механізаваны корпус і адыходзячыя на ўсход часткі 13-га мехкорпуса быў прызначаны памочнік камандзіра фронту па вайскова-научальных установах генерал-маёр Іван Хабараў. Але невядома, ці здолеў ён дабрацца да Баранавіч і ўзяць камандаванне ў свае рукі.
Бачачы бязладдзе і хаос, камандзір 121-й стралковай дывізіі генерал-маёр Пётр Зыкаў 26 чэрвеня паведамляў у Штаб заходняга фронту: «У сувязі з адсутнасцю цэнтралізаванага кіравання 155-й, 143-й і 121- й стралковымі дывізіямі і гарнізона Баранавіч, для каардынацыі дзеянняў згаданых Стаўкаю, з сёняшнняга чысла з 11:00 прыняў часовае камандаванне на сябе, з непрамядляльным данясеннем Ваеннаму Савету фронта…»
17-ты механізаваны корпус знаходзіўся ў стане фармавання і меў толькі 10 тысяч вінтовак. Снарадаў да гарматаў амаль не было, але корпус здолеў арганізаваць супраціў.
На лінію абароны перад Баранавічамі выйшлі толькі 3000 чалавек, каля 6000 байцоў без зброі былі сканцэнтраваны ў лесе за 18 км ад горада. На Баранавічы наступаў нямецкі 47-ы мотакорпус, які не здолеў захапіць горад з ходу. У аператыўнай зводцы штаба Заходняга фронта ад 27 чэрвеня згадваецца, што: 17-ы механізаваны корпус, стварыўшы супрацьтанкавую абарону Баранавіч, знішчыў да 40 нямецкіх танкаў».
Каб ліквідаваць супраціў, камандуючы нямецкай 2-й танкавай групоўкай генерал Гудэрыянпрыцягнуў да наступу 4-ю танкавую дывізію 24-га мотакорпуса, якая пачала наступ на Баранавічы з поўначы і на наступны дзень 27 чэрвеня захапіла аэрадром.
Савецкія войскі не вытрымалі нямецкага націску ў той самы дзень, пачалі адыход. Пад ціскам танкаў шмат чырвонаармейцаў былі рассеяны па лесе. Немцы ўвайшлі ў Баранавічы і працягнулі наступ на Слуцк.
Падчас абароны Баранавіч загінуў камандзір 143-й стралковай дывізіі генерал-маёрДзмітрый Сафронаў.
У Баранавічах немцы захапілі вялікія склады з паліва-змазачным матэрыялам. Па ўспамінах савецкага генерала Леаніда Сандалава, на акружным палігоне на паўночным захадзе Баранавіч (раён Тартакоў) праціўнік захапіў большую частку з 480 гармат 152-мм калібра.