Главное меню
Баранавіцкія сыры
  • Категория:
  • Рейтинг:
    5.0/2
  • Активность:
    1507

Баранавіцкія сыры

Як выяўляецца Баранавіцкі кефірны камбінат не зьяўляецца піянэрам вытворчасьці сыроў у нашым горадзе. На вуліцы Брэсцкая, 20 да вайны Ю.Слонімскі ўжо варыў літоўскі сыр..
 
 
Літоўскі сыр Баранавічы
Літоўскі сыр баранавічы 2Літоўскі сыр Баранавічы 3
ДАВЕДКА:
«Брахоцкія» ці літоўскія сыры былі шарападобнымі, як і эдамскія, вагой ад 2 да 4 кг, даспявалі досыць доўга - да 4 месяцаў, і вырабляліся як з цвёрдай скарынкай (такія сыры зверху парафінаваліся), так і з адмыслова падцвілай (гэтыя пакрываліся станіёлем - тонкай алавяннай фольгай, бо алюмініевай у тыя часы не было). Выраб іх ніколі не быў «народным промыслам» - сыраварства на эўрапейскі кшталт было занадта складаным тэхналагічна не толькі для парэформавага селяніна, але і для старасвецкага шляхціча. Новыя сыры вырабляліся толькі прафесійнымі сыраварамі і прызначаліся выключна на збыт.
 
Менавіта Наваградскі (а пазней і Менскі) паветы Менскай губерні былі першымі асяродкамі новага сыраварства. У Віленскую і Ковенскую губерню (а значыцца, і ў Летуву) сычужны літоўскі сыр прыйшоў менавіта з поўдня. Папулярнасць літоўскага сыру зафіксаваў у сваім допісе ў санктпецярбургскі тыднёвік «Край» у 1888 г. Францішак Багушэвіч: Сёлетняя «Прамыслова-сельскагаспадарчая выстава» знаёміць з 270 экспанатамі, з якіх... малочных прадуктаў 8 (пераважна сыр, так званы літоўскі, які 29 гадоў таму пачала вырабляць у Гарадзеі Брахоцкая).
 
Мусіць, ёсць нейкая гістарычная заканамернасць і логіка ў тым, што менавіта Наваградчына - край Рэйтана і Касцюшкі, Міцкевіча і Сыракомлі першай у даўняй гістарычнай Літве ўкараніла ў сябе новую для нашага краю тэхналогію? У міжваеннай Заходняй Беларусі асноўнымі гатункамі ферментаванага сыру былі літоўскія і наваградскія. Пад апошнімі меўся мясцовы аналаг швайцарскага сыру Emmental, які ў Беларусі ўкараніўся дзякуючы найперш славутай малачарні графаў Храптовічаў у Мураванцы каля Шчорсаў. У сярэдзіне 1930-х літоўскія каштавалі ад 1.50 (гурт) да 2.40 (раздроб) зл., а наваградскія ад 1.80 да 2.40 зл. (Для параўнання: у Наваградскім павеце ў 1934 г. быў усталяваны мінімальны месячны заробак 50 злотых). Наўрад ці самы бедны парабак пры панскім прыгнёце мог сабе дазволіць меней сыру ці іншых прадуктаў, чым ў незалежнай і кіраванай уласнага кшталту чыноўнікамі Беларусі.
 
Як сведчыць адзін даваенны польскі мемуарыст, сыр «Літоўскі» - мяккі, вільготны, востры - ў сваім класе ўпэўнена біў гумовы, моташны, ніякі галандскі сыр. Маляўнічы пятнічны кірмаш галандскіх сыроў у Алкмары насычаў зрок; Польскі ж сыр «Літоўскі» насычаў смак. Падсумоўваючы гісторыю літоўскага сыру, у 1930-х гг. польскі тэхнолаг Ян Лічнерскі, дырэктар узорнай Малачарскай Школы ў Жэшуве, галоўнай у міжваеннай Рэчы Паспалітай, пісаў: На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў літоўскае, а дакладней, беларускае сыраварства развілася досыць значна і пачаткова нават здабыла сабе добрую славу. На жаль, традыцыйныя заходнебеларускія сыры не перажылі прыйсця Другіх Саветаў...
 
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar