- Категория:
- Рейтинг:5.0/2
- Активность:649
У гонар 355-х угодкаў Палонкаўскай бітвы 1660 года на камне-валуне ля вёскі Палонка (Баранавіцкі раён) упершыню з'явіліся выявы пераможцаў гетмана Паўла Сапегі і ваяводы Сцяпана Чарнецкага, а таксама імёны герояў бітвы Аляксандра Палубяткі, Габрыэля Вайніловіча і Самуэля Кміціча, якія вызначыліся ў перамозе над маскоўскім войскам Івана Хаванскага.
Гэта была вайна 1654-1667 гг. паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай, у якой загінула больш за палову насельніцтва нашай краіны!
Сябры Таварыства беларускай мовы арганізавалі талаку па добраўпарадкаванні пляцоўкі, дзе ўсталяваны памятны знак у гонар Палонкаўскай бітвы 1660 года. Вывезлі 28 мяшкоў смецця, а ля помніка пасадзілі кветкі. Цяпер нам не сорамна перад героямі пераможнай Палонкаўскай бітвы.
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.