Главное меню
У Баранавіцкім раёне глядзелі нямое кіно “Кастусь Каліноўскі” (1927).
  • Категория:
  • Рейтинг:
    0.0/0
  • Активность:
    500

У Баранавіцкім раёне глядзелі нямое кіно “Кастусь Каліноўскі” (1927).

Аматары беларускага кіно з цікаўнасцю 26 ліпеня праглядзелі нямы мастацкі  фільм Уладзіміра Гардзіна “Кастусь Каліноўскі” (1927г.) на сядзібе Таварыства беларускай мовы у Русінах Баранавіцкі раён). Агучваў музычна гэтае кіно вядомы беларускі музыкант Сяргей Пукст, а вядучы мастацкай імпрэзы Сяргей Будкін распавёў гледачам гісторыю і асаблівасці працы па стварэнні першага беларускага кінабаевіка 1927 года. 

Спадабалася таксама культурна-гістарычная дыскусія пра асобу Каліноўскага ў нашай гісторыі. Таму вялікі дзякуй нашым менскія сябрам Сяргею Будкіну і Сяргею Пуксту, якія зрабілі нашую творчую сустрэчу эмацыйна-прыгожай і такой запамінальнай.

Сырыца Віктар

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar