Нарэшце пачалася рэканструкцыя трэцяга Прафэсыйнага завулка, які злучае Бараўкі з Тэксерам. Праект гэтай рэканструкцыі быў гатовы яшчэ ў 2011 годзе. Але не ставала грошай у бюджэце горада.
Гледзячы па размаху, будзе тыт і ліўнёўка і ліхтары. Маю надзею, што цяпер дзеткі, якія вучацца ў гімназіі №5 на Тэксеры, ня будуць баяцца вяртацца дахаты ўзімку пасьля другой зьмены.
А па магістральнай вуліцы пойдуць аўтобусы, тая ж 3-ка. І праектанты не забыліся зрабіць побач дарожкі для ровара?
А вось 3-ці завулак Прафэсыйны станецца цяпер відаць працягам вуліцы Чарнышэўскага.