Главное меню
У Баранавічах адзначылі 175-я ўгодкі Кастуся Каліноўскага
  • Категория:
  • Рейтинг:
    0.0/0
  • Активность:
    806

 

Фота перадаў Віктар СЫРЫЦА

ФОТА ПЕРАДАЎ ВІКТАР СЫРЫЦА

Кандыдаты гістарычных навук Ніна Стужынская і Андрэй Кіштымаў распавялі  прысутным аб асобе Кастуся Каліноўскага,  асаблівасцях паўстання 1863 года на Беларусі і неабходнасці ўшанавання нашых герояў.

 

Першая дырэктарка Польскага дома ў Баранавічах Альжбета Даленга Ужосэк выказала сваё бачанне ролі Кастуся Каліноўскага ў развіцці беларускай мовы і дзяржаўнасці.

 

Грамадская актывістка Анжэла Камбалава ў сваім выступленні паказала, як вобраз патрыёта Каліноўскага асвятляўся ў кіно, літаратуры і мастацтве.  

 

Палымяныя вершы, прысвечаныя касінерам Кастуся Каліноўскага, прачытаў паэт Аляксей Белы.

 

Падчас мерапрыемства адбыўся інтэлектуальны турнір, які паказаў, з аднаго боку, цікавасць людзей да асобы Каліноўскага, а з другога – як многа ўсім нам яшчэ трэба чытаць, каб больш дасканала ведаць жыццё і дзейнасць нашага "караля Літвы” (менавіта так сяляне - паўстанцы заходняй і цэнтральнай Беларусі называлі свайго правадыра).

 

 

Мінскія барды і выканаўцы Раман Яраш, Віктар Сямашка і Юльяна Літвінава спявалі народныя песнi i песні на словы Уладзіміра Караткевіча, а мясцовы спявак Алесь Грыцавец выканаў патрыятычную песню Сокала-Воюша, прысвечаную змагарам за свабоду.

 

Напрыканцы свята Галіна Ярашэвіч і Таццяна Малашчанка выканалі песню "Бэз Мілавідаў”, прысвечаную касінерам 1863 года. Удзельнікі святочнай імпрэзы доўга не хацелі разыходзіцца, а спрабавалі яшчэ вучыцца танчыць народныя танцы.

 

Фота перадаў Віктар СЫРЫЦА

ФОТА ПЕРАДАЎ ВІКТАР СЫРЫЦА

 

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar