Главное меню

За паламаную нагу ў Амэрыцы мне выставілі рахунак на 91850 даляраў і яшчэ 12 тысячаў за рэабілітацыю. Вядома, бальшыню з гэтай сумы заплаціла страхавая, але і мяне шпіталь зрабіў даўжніком.

Адкуль бяруцца гэтыя завоблачныя рахункі - не разумею. Тры дні ў палаце - 13680$. То бок 4500 на дзень. Выклік хуткай дапамогі - 5000$. Арэнда апэрацыйнай і абсталяваньня - 32670$. Паслугі лекара - 8800$. Кожны рэнтген - 900$ (а іх было 5 штук).

Вы думаеце, гэта быў элітны шпіталь? Нічога падобнага. Самы просты (але і несавецкі) шпіталь на Брукліне. Нічым ня лепшы за беларускія шпіталі, прыкладна ўзроўню 432-га Вайсковага шпіталя ў Менску (на Машэрава).

Францішак Вячорка


Популярные темы

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будьте первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar