Главное меню

Продолжаем серию "Куда податься летом, если не хватает на Турцию" от ёжика Мукки. Курсы "Мова нанова" проводят экскурсии по городу и району. Следите за новостями в их группе.

Вёска Паланэчка - цэнтр сельсавета ў Баранавіцкім раёне, за 35 км на паўночны ўсход ад Баранавіч. Навакольныя землі належалі ў 1428 г. Ульяне Гальшанскай, жонцы вялікага князя ВКЛ Вітаўта. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як мястэчка, з’яўлялася уласнасцю Дусяцкіх-Рудамінаў, пазней Радзівілаў. Першым гаспадаром паланэчцынскага маёнтка стаў князь Мацей Радзівіл (1749—1800), кашталян віленскі, знакаміты паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч ВКЛ, павенчаны з Альжбетай з Хадкевічаў. У канцы 18 — пач. 19 ст. кн. Канстанцый Радзівіл пабудаваў тут цагляны палац, у якім размяшчаліся вялікая бібліятэка, архіў, творы мастацтва і калекцыя манет. Затым Паланэчкай валодалі сын Мацея Канстанцый, потым яго ўнук, таксама Мацей, і сын Мацея Альберт Станіслаў (1858—1927), які выехаў у Амерыку, перапісаўшы сядзібу брату Уладзіславу Радзівілу (1909), павенчанаму з князёўнай Ганнай Марыяй Чартарыйскай. Яны былі апошнімі гаспадарамі Паланэчкі.

На прогулке у Радзивилловского дворца, 1917

1871.by

У 1845 г. ў маёнтку Канстанцыя Радзівіла знаходзілася рэдакцыя часопіса «Народ і час», які выдаваў Я.Філіповіч (выйшаў толькі адзін нумар). У 1886 г. — 62 двары, 454 жыхары, капліца, вадзяны млын, касцёл, крама, народнае вучылішча. Каля мястэчка знаходзіліся аднайменныя маёнтак і вёска, у якой налічвалася 9 сялянскіх двароў. У 1899 г. пабудаваны новы драўляны касцёл. У 1909 г. маёнтак і сяло Паланэчка ў Жухавіцкай воласці Навагрудскага павета. У сяле 90 двароў, 488 жыхароў. Маёнтак Паланэчка налічваў 29 жыхароў.

Pałac Radziwiłłów w Połoneczce Napoleon Orda akwarela 1876

Юрьевский костел в Полонечке, 1945

1871.by

не переключайтесь

Барановичи.net

текст - www.radzima.org

 


Популярные темы

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будьте первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar