23 Апр 2015, 12:37
"Бывай, жоўты! Мы былі разам 12 год..." - так мог бы сказаць Дима Ску на развітанне свайму старому веліку, які ведаў кожны гарадскі сабака. Ад учора Дзіма перасоўваецца на нейкай чорнай бандуры, таму калі пабачыце - не спяшайцеся тэлефанаваць у міліцыю, не, Дзіма яго не скраў. Адпаведна ж, у жоўтага ровара з'явіўся новы ўладар. Біць яго не трэба. 19 Апр 2015, 12:32
Вы канешне гэтага не ведалі, але плошча Баранавіч прыблізна адпавядае плошчы самага вяліка возера краіны — Нарачы. 80 км² воднага люстра і максімальная працягласць ад берага да берага — 12 км: уявіце шлях ад Чыгуначнай бальніцы да ўрочышча Гай. 18 Апр 2015, 12:28
З 23 красавіка (чацвер) будзе зачынена вуліца Тэльмана (ад маста да вул. Першукевіча). Аўтобусы працягнуць хадзіць па аб'яздному шляху, а іншых чакае ( )( ). 17 Апр 2015, 12:27
І мы не жартуем! 13 Апр 2015, 13:02
Мы вырашылі не губляць часу і зладзіць самы карысны флэшмоб за ўвесь час існавання гораду: ці зможам мы сабраць цэлы стадыён "Лакаматыў"? Ці зможам сабрацца на першай хатняй гульні ФК "Баранавічы", каб паказаць, што нас шмат і мы можам не толькі сядзець у сацыяльных сетках, а здольныя на нешта большае? 13 Апр 2015, 12:25
Да самых выходных будзе кепскае надвор'е - дажджы, халадзеча і не болей за +12, таму заставайцеся па магчымасці ў памяшканні ды перасоўвайцеся дробнымі перабежкамі. 13 Апр 2015, 12:24
З 8:00 22 красавіка да 17:00 23 красавіка ў нашым горадзе будзе адсутнічаць гарачая вада. 11 Апр 2015, 12:21
Калі не ведаеце, чым заняцца на спякотных выходных, раім паехаць паспрабаваць новую гарадзкую забаву - назіранне за самалётамі, што ідуць на пасадку ля Русіно. Каб атрымаць максімальны кайф, некаторыя лезуць на чыгуначны насып - тады да сэмаляў можна амаль дакрануцца рукой! 09 Апр 2015, 12:15
Пра сэмаль шмат хто чуў, але адзінкі могуць узгадаць, як ён выглядаў і што было ў яго ўнутры. Адпаведна старым гарадзкім легендам - некалі там месціўся музей касманаўтыкі і авіацыі, потым там, верагодна, было дзіцячае кафэ, але рэдакцыя Рэспубліка Баранавічы памятае толькі перыяд, калі гонар савецкай інжынернай думкі ператварыўся ў звычайны сарцір. Сарцір праіснаваў не доўга, яго парэзалі на металалом, і некаторыя бачылі асобныя часткі сэмалю год ці два таму за нейкім плотам за Старым Паркам. 08 Апр 2015, 12:12
Для тых, хто ў чарговы раз зранку абяцаў сабе купіць абанемент у трэнажорку - Любоў Васільеўна глядзіць на вас, як на... Але што мы расказваем - паглядзіце самі https://youtu.be/h7EsLRR_yi4 |