Главное меню

У Баранавічах прайшлі заняткі сацыяльнага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom»

Баранавічскія школьнікі прынялі ўдзел у спецыяльных уроках беларускай мовы і літаратуры. Заняткі адбыліся ў рамках адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» – асветніцкай ініцыятывы, якая ахопіць 25 школ ў кожнай вобласці краіны.

Урокі сацыяльнай адукацыйнай ініцыятывы «Чытаем па-беларуску з velcom» прайшлі 20 верасня у гімназіях №1,4 і сярэдніх школах №7,18 г. Баранавічы. Правеў заняткі вядомы беларускі акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт. Арганізатар праекта – кампанія  velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Першыя ўрокі праекта ў новым навучальным годзе ўжо прайшлі ў Дзень ведаў у школах Брэста. Плануецца, што праект ахопіць у агульнай колькасці 150 школ па ўсёй Беларусі, і больш 15 000 вучняў пачатковых класаў атрымаюць  дадатковыя веды па беларускай мове, літаратуры і культуры. Настаўнікі праекта – вядомыя беларускія пісьменнікі, акцёры і тэлевядучыя: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юрый Жыгамонт, Таццяна Сівец, Алена Масла, Наталля Бучынская. Падчас урокаў у абласных і раённых цэнтрах вучні змогуць не толькі пазнаёміцца з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі,  але і атрымаюць практычныя навыкі роднай мовы ў захапляльнай форме.

«Я вельмі рады, што зноў магу сустракацца з маленькімі беларусамі ў рамках сацыяльнай ініцыятывы «Чытаем па-беларуску з velcom». Гэтымі сустрэчамі я імкнуся данесці да дзяцей усю прыгажосць беларускай мовы, распавесці пра тое, як важна ведаць сваю гісторыю і памятаць свае карані. Таму вельмі знакава, што ў гэтым навучальным годзе праект пачаўся менавіта з Брэсцкай вобласці, дзе шмат месцаў з вялікай гісторыяй», – пракаментаваў вядомы беларускі акцёр, вядучы праграмы «Падарожжа дылетанта» Юрый Жыгамонт.

Галоўная задача сацыяльнага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» – развіць цікавасць да беларускай мовы і культуры ў школьнікаў малодшых класаў і папулярызаваць чытанне на беларускай мове. Праект пачаўся ў Мінску ў кастрычніку 2015 года і прайшоў у 30 установах адукацыі, уключаючы 2 дадатковыя школы з асаблівасцямі развіцця. Арганізатары «Чытаем па-беларуску з velcom» увесь гэты час атрымлівалі мноства лiстоў з просьбамі правесці падобныя заняткі ў рэгіёнах страны. Таму ўвесну 2016 года праект выйшаў на рэспубліканскі ўзровень, і яшчэ 25 урокаў былі арганізаваны ў Гомельскай вобласці. За першы навучальны год у займальных занятках на беларускай мове прынялі ўдзел больш за 6 500 школьнікаў. У новым навучальным годзе першыя ўрокі сацыяльнай адукацыйнай ініцыятывы па папулярызацыі беларускай мовы прымае Брэсцкая вобласць.


Популярные темы

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будьте первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar