Главное меню
Чыгуначны Беларускі Батальён у Баранавічах
  • Категория:
  • Рейтинг:
    0.0/0
  • Активность:
    859

Чыгуначны Беларускі Батальён у Баранавічах




... было ўстаноўлена наступнае разьмяшчэньне батальёну: 1 рота ў Менску, 1 рота ў Стоўпцах, 1 рота ў Баранавічах , 1 рота ў Лідзе і 1 рота ў Крулеўшчыне, Глыбоцкага раёну/.../ Разам патрэбна было набраць 800 чалавек. Кожная заарганізаваная рота павінна была прайсьці 4-х тыднёвае перашкаленьне, пасьля чаго магла ўжывацца да службы на чыгунцы.

Усьлед за (першай, на пачатку сьнежня 1942 г.) Менскай ротай пачала арганізоўвацца рота ў Баранавічах. Камандзірам роты ў Баранавічах быў вызначаны лейтэнант Барбарыч/.../

Баранавіцкая рота мела вялікія цяжкасьці матар'яльнага характару. Галоўным недахопам была нястача абутку. У часе майго побыту ў Баранавічах камандзір роты лейтэнант Барбарыч жаліўся мне, што 50% людзей ня ходзяць на практычныя заняткі, бо мусяць босыя сядзець у казарме. Але на палову зь бядой і гэтая рота скончыла курс перашколеньня й была разделеная групамі й накіраваная на Палесьсе. Адна моцная група знаходзілася ў Калінкавічах і вяла бязупыннае змаганьне з партызанамі, якія знаходзіліся ў палескіх лясах/.../

Да вясны 1943 году было набрана ў батальёны разам з тымі, што былі перашколеныя і нясьлі службу на чыгунках з навабранцамі ў Баранавічах і Менску - каля 1000 чалавек. Усе чыгункі на Беларусі ад Арла да Берасьця й ад Полацку да Калінкавіч ахоўваліся беларусамі/.../ У гэтым самым часе немцы пачалі выціскаць нашых афіцэраў з камандных становішчаў і замяняць іх сваімі падафіцэрамі/.../

Пасьля вялікіх цяжкасьцяў мне ўдалося пераканаць Штрымкэ (камндзіра батальёну) аб неабходнасьці пакінуць пры батальёне хоць аднаго беларускага афіцэра, як прапагандыстага. На гэта становішча, не без адпору, згадзіўся Сажыч Язэп. Атрымаў ён тытул кампаніфюрэра і на гэтым становішчы заставаўся аж да эвакуацыі Беларусі. Месцам ягонага ўрадаваньня былі Баранавічы/.../.

Франц Кушаль "Спробы стварэньня беларускага войска", Менск, 1999, Бібліятэка часопісу "Беларускі Гістарычны Агляд", ч.1
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar