- Категория:
- Рейтинг:5.0/1
- Активность:1200
Баранавіцкая зіма на старых паштоўках
15 января 2010 г. Руслан Равяка
Прапануем вам выявы паштовак горада Баранавічы ўзімку, зробленых падчас Першай сусветнай вайны. Тагачасныя снежныя і марозныя зімы былі нязвыклымі для нямецкіх салдат, і тыя з задавальненнем дасылалі дахаты вось такія паштоўкі.
Як відаць, нават у ваеннае ліхалецце ды пры нязвыклых умовах надвор’я немцы знаходзілі сабе забавы.
У той самы час паштоўкі дазваляюць нам убачыць, як выглядаў горад у тыя зімы. Напрыклад, на трэцяй паштоўцы адлюстраваны краявід каля праваслаўнай царквы, што згарэла ў 1921 годзе.
А вось – сучасная вуліца Савецкая крыху далей ад цэнтра, за немцамі – Нauptstrasse, што значыць Галоўная вуліца.
Зімовая сцэнка, звычайная для таго часу і захапляльная для нас, змешчана на маляванай паштоўцы драўлянай праваслаўнай капліцы, каля могілак – сучасная плошча Леніна.
На старых паштоўках з выявамі нашага горада добра відаць, што беларускія зімы былі снежнымі, а сумёты вялікімі.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.