Главное меню
Руслан Ревяко - Советская
  • Категория:
  • Рейтинг:
    5.0/1
  • Активность:
    1327

Баранавічы на старых паштоўках. Вул. Марыінская–Hauptstrasse- Шаптыцкага-Савец-ая

Найчасьцей на старых баранавіцкіх паштоўках прадстаўлена адна вуліца, вядомая кожнаму жыхару гораду. Вуліца якая мае сёньня не адпаведную часу назву – Савецкая.

Послать комментарий (2)Отправить ссылку другу Напечатать изменить шрифт:A+|A-

Гэтая вуліца была запраектаваная графам Развадоўскім і адна зь першых зьявілася ў рэчаіснасьці. Першапачаткова вуліца названая была ў гонар дачкі Развадоўскага –Марыінская (Мариинская). 


Вуліца зьяўлялася таксама мяжою для пасяленьня габрэяў. Напачатку Генэральны губэрнатар дазволіў сяліцца жыдам толькі да чыгункі (прыкладна цяперашняя Брэсцкая) і вуліцы Марыінская. Абмежаваньне тое было адменена толькі ў 1903 годзе.


Назва пратрымалася да І сусьветнай вайны. З захопам нашага гораду кайзэраўскім войскам у 1915 годзе вуліцу назвалі на нямецкі лад – Hauptstrasse (Галоўная вуліца). Гэтая назва найчасьцей і сустракаецца на старых паштоўках, бо як ужо пісалася, найбольшыя наклады паштовак з Баранавічамі друкаваліся менавіта пад час I сусьветнай вайны. Нямецкім жаўнерам даспадобы было тады пісаць лісты з фронту на паштоўках.


Пасьля адыходу немцаў вуліца недзе да 1921 году вярнула сваю даваенную назву. Але польскія ўлады вырашылі надаць вуліцы назву Шаптыцкага. Польскага генэрала, камандуючага Літоўска-Беларускім фронтам, які вызваляў Баранавічы ад бальшавікоў. 


Назва вуліцы праіснавала гэтулькі, колькі пратрымлася польская ўлада на нашых землях. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе, вуліца ізноў зьмяніла назву на цяперашнюю – Савецкая. 


Падчас акупацыі гораду фашыстамі вуліца атрымала сваю першую назву – Марыінская. Але пасьля 1944 і да сёньняшняга часу ізноў сталася Савецкаю. Па яе бруку праходзілі савецкія парады, таксама савецкія танкі ў 1939 годзе. 


Старыя паштоўкі захавалі для нас выгляд той, старой вуліцы. Ня было гатэлю "Гарызонт" – на яго месцы кавярня "Залаты рог". Друкарня яшчэ мае прыгожыя вежы-цыбулінкі, уздоўж цягнуцца драўляныя слупы. Прыпаркаваныя першыя аўто…


Гісторыя гораду толькі пачынаецца, застыўшы для нас назаўжды на гэтых картках.



Фота з архіву Руслана Равякі.

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar