- Категория:
- Рейтинг:0.0/0
- Активность:1272
што на тым месцы яшчэ адна больш страшэнная "несумяшчальнасьць" ёсьць,
якая, праўда, не гэдак на відавоку ляжыць, як суседства Леніна і царквы.
(Дарэчы, гэта не самае супярэчлівае суседства, вунь, у Брэсьце і Слоніме старычок Крупскі
нават рукой рыхтык на царкву ці касьцёл паказвае, маўляў, туды ідзіце, таварышы... ^--^)
Дык вось, справа ў тым, што помнік Леніну ў Баранавічах стаіць на месцы могілак.
Ну, здэцца, не самае вялікая супярэчлівасьць, помнік і мусіць быць на могілках.
Аднак можа сам Ленін і не надта блюзьнерыць, а вось тыя, хто на касьцях паставілі
на супраць помніка важдю пралетарыяў будынак гарвыканкама, дый яшчэ і плошчу
заасфальтавалі, каб месьцічы па продках штодзённа езьдзілі і шпацыравалі --
тыя людзі дакладна блюзьнерылі і напэўна нават сьвядома...
Гледзячы на план горада Баранавічы 1930-х гадоў, заўважаеш адзначаны квадрацікз крыжыкамі на ростанях вуліц Шэптыцкага і Міцкевіча -- цяпер гэта рыхтык плошча Леніна:
Яшчэ ў трыццатыя гады прыкладна на тым самым месцы, дзе зараз вождь, польскія ўлады паставілі "Помнік невядомаму салдату". Ён выглядаў вось так:
Мая бабулька была распавядала адзін анекдот "з жыцьця", зьвязаны з гэтым помнікам
(хаця, я падазраю, байка была "агульнакрэсовай" так бы мовіць...).
Аднойчы вярталася адна сялянская сям'я з кірмаша ў Баранавічах і праяжджала на возе
міма нядаўна пастаўленага гэтага помніка невядомаму жалнежу. Дзед, дзівячыся на каменную
птушку, даволі голасна выказаў сваё зьдзіўленьне: Баба, глядзі, якую вялікую курыцу
тут паставілі!!! Жаўнер, што стаяў каля помніка на ганаровай варце, пачуў гэта, спыніў воз
і загадаў дзеду плаціць штап тры злотых. Засмучаная з гэтае прычыны баба ў роспачы
стала крычаць: Ой, стары, я ж табе казала, ніколі не зьвязвайся ты з гэтымі польскімі цацкамі!!!
Жаўнер ёй на гэта прызначыў дзесяць злотых штрапу. Сказаў: Żeby Pani wiedziała, że orzół
nie jest cacką!
Для параўнаньня, тое месца ў 1930-я і ў 1970-е:

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.