- Категория:
- Рейтинг:5.0/1
- Активность:1462
Вуліца Горкага ўзнікла ў другой палове ХІХ стагоддзя і з’яўляецца адной са старэйшых вуліц горада Баранавічы.
Першапачатковая назва вуліцы – Аляксандраўская.
У час Першай сусветнай вайны, калі горад быў захоплены нямецкімі войскамі, вуліца атрымала новую назву – Кайзервільгельмштрасэ, у гонар германскага кайзера Вільгельма ІІ.
Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавору Баранавічы сталі павятовым цэнтрам у складзе Польскай дзяржавы. У 1921 годзе гарадская адміністрацыя перайменавала вуліцу Аляксандраўскую ў Сенатарскую. Гэтую назву яна захавала да 1939 года.
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР і ўстанаўлення савецкай улады ў горадзе вуліца атрымала назву Пралетарская.
У час акупацыі горада нямецка-фашысцкімі войскамі вуліцу называюць Аптэчнай.
Пасля вызвалення Баранавіч вуліца зноў становіцца Пралетарскай, а ў канцы 1947 года атрымала назву ў гонар рускага пісьменніка Максіма Горкага, якую носіць і цяпер.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.