- Категория:
- Рейтинг:3.5/2
- Активность:1382
Савецкая – старэйшая вуліца горада Баранавічы. Яна ўтварылася на месцы прасёлачнай дарогі, якая злучала вёскі Антанова і Грабавец. Ужо ў ХІХ ст. яна была цэнтрам эканамічнага і культурнага жыцця горада і раздзяляла Старыя і Новыя Баранавічы. У розныя перыяды гісторыі горада назва вуліцы мянялася некалькі разоў.
Першапачатковая назва вуліцы – Марыінская, у гонар Марыі, дачкі графа Івана Развадоўскага. Тут размяшчалася шмат магазінаў і грамадскіх пабудоў.
У 1915 годзе Баранавічы былі акупіраваны нямецкімі войскамі. Вуліца Марыінская была перайменавана ў Хаўптштрасэ. Пасля адыходу немцаў вуліца недзе да 1921 года вярнула сваю даваенную назву.
У выніку падпісання Рыжскага мірнага дагавору Беларусь была падзелена на дзве часткі: Усходнюю і Заходнюю. Заходняя Беларусь адышла да Польшчы. А разам з ёй і Баранавічы. У 1921 годзе новая ўлада назвала галоўную баранавіцкую вуліцу ў гонар Шаптыцкага, польскага генерала, камандуючага Літоўска-беларускім фронтам. Вуліца Шаптыцкага была цэнтрам дзелавога жыцця Баранавіч польскага перыяду. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе вуліца змяніла назву на цяперашнюю – Савецкая.
Падчас акупацыі горада фашысцкімі войскамі галоўная вуліца насіла назву Марынская. З 1945 года яна зноў стала называцца Савецкай і захавала гэтую назву да цяперашняга часу.
За час свайго існавання вуліца павялічыла працягласць, змяніла аблічча, але па-ранейшаму засталася цэнтрам гарадскога жыцця. Ад плошчы да пуцеправода яна вымашчана брукам пачатку ХХ стагоддзя, рэканструкцыя якога адбылася ў канцы 2010 года. З канца 1990-х гадоў вуліца часткова стала пешаходнай. Унікальнасць вуліцы яшчэ і ў тым, што тут захаваліся будынкі, амаль равеснікі самога горада.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.