- Категория:
- Рейтинг:0.0/0
- Активность:1107
Людвік Вольнік (па-польску: Ludwik Wolnik; 19 жніўня 1889, Сьлесін — пасьля 1941) — польскі ўрадовец, інжынэр. Бурмістар Баранавічаў і Наваградку.
Людвік нарадзіўся ў польскай сям’і, што жыла ў Германскай імпэрыі. Скончыў аддзяленьне мэханікі Палітэхнікума ў Кётане. З пачаткам Першай сусьветнай вайны прызваны ў нямецкае войска і ў 1914 трапіў у расейскі палон. Высланы на Ўрал, пасьля працаваў на будоўлі фабрык у Маскве. У 1916–1918 выконваў абавязкі віцэ-дырэктара фабрыкі Густава Пелкі (Gustaw Pełka) у Маскве. Тамака ж заснаваў Таварыства Велькапалян (Stowarzyszenie Wielkopolan), дзе працаваў сакратаром.
Пасьля вяртаньня ў Польшчу, працаваў у Міністэрстве Публічнай Працы. Ваяваў дабраахвотнікам у польска-бальшавіцкай вайне 1920 году.
Пасьля дэмабілізацыі застаўся ў Баранавічах. Зь ліпеня 1934 абраны бурмістрам Баранавічаў. Спрыяў разьвіцьцю прамысловасьці горада. Пад час сваёго кіраваньня распрацаваў праэкт і заснаваў у 1936 годзе ў Баранавічах (насупраць існуючай рэзьні) кансэрвавае прадпрыемства «Kresexport» (250 працоўных), прадукцыя якога экспартаваліся ў Нямеччыну, Францыю і ЗША.
У 1937 годзе абраны бурмістрам павятовага Наваградку (куды ўваходзілі і Баранавічы). Быў сакратаром Лігі Паветранай і Супрацьгазавай Абароны (LOPP) у Наваградку з 1927. Удзельнічаў (разам з прэзыдэнтам Масьціцкім) у Камітэце сьвяткаваньня «Дзён Міцкевіча» Дзякуючы яго намаганьням 3 чэрвеня 1931 і адбылося насыпаньне кургана Адаму Міцкевіча каля Наваградзкага замка. У 1935 у выканаўчым камітэце Фундацыі Польскага Школьніцтва Замежжа ў Наваградку.
Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР арыштаваны НКУС БССР 29 верасьня 1939 году. Асуджаны 4 верасьня 1940 па 74 УК БССР, як «чалец контррэвалюцыйнай арганізацыі» на 8 год папраўчых работ. Знаходзіўся ў Суслаўскім працоўнапапраўчым лягэры., Новасыбірскай вобласьці. Вызвалены 2 верасьня 1941 у сувязі са стварэньнем польскага войска Андэрса, якое Саветы пераправілі да ангельцаў у Іран. Далейшы яго лёс невядомы.
Рэабілітаваны пракуратурай Берасьцейскай вобласьці ў 31 ліпеня 1989. Асабовая справа В. № 9472-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.