- Категория:
- Рейтинг:5.0/1
- Активность:1651
У сваёй калекцыі я маю адзін цікавы здымак. Каля драўлянай хаткі стаіць
купка дзяцей разам з дарослымі і афіцэрамі ў нямецкай форме часоў
Першай сусветнай вайны. Над уваходам у будынак таблічка з надпісам
«Школа Польская».
На адваротным баку фотаздымка ёсць надпіс на рускай мове: «Память Школы Польской Легионов польских 1916 года. Учитель Высшей начальной Константин Петрович».Далей іншымі чарніламі пада-дзены час, калі здымак падпісаны – 14 жніўня 1921, і прозвішча – Турчынскі.
Цікава было даведацца, што гэта за школка, якая працавала ў часы ваеннай віхуры ў нашым горадзе.
На мой зварот па электроннай пошце ў Музей Войска Польскага яго супрацоўнік расчараваў мяне, паведаміўшы, што музей не мае ніякіх звестак пра школу, якую стварылі легіянеры ў Баранавічах.
І тут, як заўсёды, шчаслівы выпадак дапамог даведацца пра гэту навучальную ўстанову больш. На адным з польскіх аўкцыёнаў мне выпадкова трапіў на вочы скан газеты Nowosci Illustrowane nr 50, ад 9.12.1916, што выдавалася ў Кракаве. Там згадвалася школа і быў змешчаны іншы здымак.
На жаль, гаспадар газеты адмовіўся прадаваць яе ў Беларусь, але на маю просьбу ласкава пагадзіўся даслаць копію артыкула цалкам.
Артыкул раскрываў таямніцу і аднаўляў забытыя падзеі і прозвішчы. Як высветлілася, польская школа ў Баранавічах была ўрачыста адкрыта 1 лістапада 1916 года. У адкрыцці бралі ўдзел такія вядомыя людзі, як тагачасны камендант легіёнаў Станіслаў Шаптыцкі (які пазней у 1919 годзе адбіў наш горад у бальшавікоў) і камандзір 4 палка легіёнаў маёр Рыльскі.
У Расейскай імперыі польскія школы былі забаронены царскімі ўладамі. Нямецкае ж камандаванне ставілася да гэтага больш дэмакратычна. На акупаваных землях, дзякуючы ініцыятыўным асобам, адкрываліся беларускія, польскія, літоўскія школкі. Ідэю пра адкрыццё польскай школы ў Баранавічах прапанаваў кіраўніцтву Легіянераў ксёндз-капелан Панась. На патрэбу школы афіцэры-легіянеры ахвяравалі грошы са сваіх заробкаў.
А арганізацыйнай працай заняўся брыгадзір Галер. Маёр Рыльскі дазволіў добраахвотнікам займацца ў вольны час добраўпарадкаваннем школы.
Будынак, які быў перададзены пад школу, аднавілі за пару дзён. Кіраваў гэтай працай паручнік Служкевіч. На будынку была вывешана таблічка «Школа Польская», а ў класах размясцілі лавы, дошкі, кафедру для настаўнікаў. Былі таксама гардэроб і кухня.
З выкладчыкаў у артыкуле згадваецца толькі сяржант 4 палка Легіёнаў Фелісія, які быў адкамандзіраваны працаваць настаўнікам у школу. Пра іншых выкладчыкаў, на жаль, пакуль нічога невядома.
Навучаліся ў польскай школе мясцовыя баранавіцкія дзеці. У той няпросты час у віхурах вайны вельмі патрэбна была любая адукацыя.
Мой здымак розніцца ад газетнага часам выканання. Калі школа была заснавана 1 лістапада 1916 года, дык на маім бачна , што гэта лета. Хутчэй за ўсё, фота рабілася напрыканцы навучальнага года ў 1917-м.
На жаль, месца знахо-джання школкі цяжка вызначыць, але, хутчэй за ўсё, яна размяшчалася дзесьці ў раёне Вайсковага гарадка, недалёка ад казармаў-баракаў польскіх легіёнаў.
Вось такі цікавы кавалачак гісторыі горада часоў Першай сусветнай вайны стаў вядомы для нас дзякуючы гэтаму здымку.
http://intex-press.by/ru/866/culture/7594/

http://intex-press.by/ru/866/culture/75
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.