Главное меню
Баранавіцкая музэйная справа падчас акупацыі
  • Категория:
  • Рейтинг:
    0.0/0
  • Активность:
    1348

Баранавічы ўчора і сёньня

Гісторыя, падзеі, меркаваньні ад Руслана Равякі

Доўгі час савецкая прапаганда змушала нас верыць, што тэрор і рэпрэсыі панавалі толькі пад фашыстоўскай акупацыяй.  На гэткіх зьвестках выдагадавалася не адно пакаленьне, якое нічога  ня чула пра савецкую карную сыстэму. На мой погляд паміж камунізама і фашызмам можна ставіць знак роўнавагі (дарэчы абедзьве мелі за сымбаль чырвоны сьцяг). У той самы час немцы, каб здабыць прыхільнасьць беларускага насельніцтва нават падтрымлівалі нейкія зачаткі беларускай нацыянальнай ідэі, чаго не раблі савет  ад пачатку 1930-х гадоў  Ну, а гісторыкі дасюль спрачаюцца – калі былі больш спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця беларускай мовы і культуры – за фашыстамі ці за бальшавікамі. Не разумець, што абедзьве  сыстэмы выкарыстоўвалі беларускі рух толькі  як прынаду… ;(

Першамайская дэмантрацыя ў Менску, 1943 год.

Першамайская дэмантрацыя ў Менску, 1943 год.

Я ж, кіруючыся чыста гістарычнымі дадзенымі прывяду малазнаёмыя сьведчаньні пра культурніцкія падзеі, што адбываліся за нямецкай акупацыяй у Баранавічах.

"2 жніўня 1942 г. у залах 7-й беларускай школы ў Баранавічах адкрылася першая гарадская выстава народнай творчасці. Экспанаваліся вырабы сялянаў: ручнікі, паясы, абрусы, тканіны, вышытыя традыцыйнымі ўзорамі. Выставу наведала больш за 5.000 чалавек, яна атрымала станоўчы водгук у прэсе: «Дарма, што гэта была першая спроба, выстаўка была вельмі ўдалай і зрабіла на наведвальнікаў глыбокае ўражаньне» (пісала Беларуская Газэта. 1942. 9 жніўня.)

dbImage_1542

Ядзьвіга Разьдзялоўская "Цюльпаны”.

Апрача народнага мастацтва на выставе былі паказаныя творы прафесіяналаў — М. Сеўрука, А. Шымановіча ды інш., а таксама нясмелыя работы мастакоў-самавукаў. Гэта была папраўдзе комплексная выстава, дзе, як адзначаў карэспандэнт сталічнае газеты, «дэманстравалася ўсё — ад дзедаўскага лапця — да мікромэтра, які сяньня вырабляюць у Клецку вучні тэхнічнае школы» (Залуцкі М. Тры дні ў Баранавічах: жыцьцё, народжанае на руінах вайны (ад нашага спэцыяльнага карэспандэнта) // Беларуская Газэта. 1942. 10 верасьня.).

sevruk_znivo 000gza6d-500x383

Міхал Сеўрук "Жніво”

25 снежня 1943 г. адкрылася выстава мастакоў Баранавічаў. На ёй былі прадстаўленыя творы А. Шымановіча, Казака, Максімцава, Мальца, Ядвігі Раздзялоўскай ды інш. (Раніца. 1944. № 3)
Беларускае культурнае згуртаванне ўвесну 1944 г. запланавала на канец лета выставу выяўленчага мастацтва Баранавіцкай акругі. Прапаноўвалася да 1 жніўня дасылаць свае творы не толькі мастакам-прафесіяналам, але і самавукам, а гэтаксама архітэктарам, разьбярам, ткачам. Адкрыццё выставы было прызначанае на 15 жніўня (Мастакі Баранавіцкае і іншых акругаў Беларусі // Пагоня. 1944. 27 траўня.). Але на той час у Баранавічы ўжо вярнулася савецкая ўлада.

Не адбылася, відаць, і выстава найлепшых работ гадаванцаў баранавіцкай мастацкай школы, якую ў чэрвені 1944 г. рыхтавала кіраўніцтва навучальнай установы на чале з дырэктарам Луцкевічам "

Выкарыстаны матэрыялы паводле часопіса СПАДЧЫНА № 4-5/2003 

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar