- Категория:
- Автор:Литвинович Александр
- Рейтинг:5.0/1
- Активность:1398
Солтан Владимир Евгеньевич (1953-1997)
род. 9 янв. 1953 в Барановичи.
Закончил Белорусскую государственную консерваторию по классу композиции профессора А.В. Богатырева (1979), у него же ассистентуру стажировку (1983). Лауреат Государственной премии БССР (1990) .
"Уладзімір Солтан – аўтар шэрага вядомых інструментальных твораў і оперы «Дзікае паляванне караля Стаха», удастоенай Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Яго музыка вызначаецца інтанацыйнай выразнасцю, насычанай эмацыянальнасцю, нацыянальнай характэрнасцю.
У пачатку творчага шляху кампазітар захапляўся вакальнымі жанрамі, але яго цікавілі і аркестравая, і камерна-інструментальная музыка. З ліку найбольш вядомых твораў гэтага часу – сюіта для камернага аркестра «Думкі і настроі», якая кранае шчырасцю, эмацыянальнасцю, меладыйнай выразнасцю.
Наступным творчым крокам У. Солтана сталі дзве сімфоніі. Змест Сімфоніі № 2 абумоўлены героіка-драматычнай вобразнасцю. Суровы, напружаны каларыт гучання толькі зрэдку перарываецца лірычнымі інтанацыямі распеўных мелодый ці, як у фінале, танцавальнымі тэмамі. Сімфонія выяўляе характэрныя рысы творчасці кампазітара: адзінства цэлага, меладычны, распеўны тэматызм, частае і працяглае выкарыстанне поліфанічнай тэхнікі і асцінатных рытмавых формул, насычанае гучанне сімфанічнага аркестра.
Адначасова з сімфоніяй кампазітар стварыў Канцэрт для аркестра, шмат мініяцюр для розных інструментаў. У 1987 г. ён напісаў Канцэрт для віяланчэлі з аркестрам – твор маштабны, экспрэсіўны, з пераканаўчай музычнай драматургіяй. Развіты тэматызм, насычаная фактура, віртуозная партыя саліруючага інструмента – усе гэтыя асаблівасці Канцэрта сведчаць пра яскравы талент і інтэнсіўны творчы рост аўтара.
У канцы 80-ых гадоў У. Солтан закончыў працу над операй «Дзікае паляванне караля Стаха» па матывах аповесці У. Караткевіча. Яе асноўны канцэптуальны сэнс і пафас сканцэнтраваны на паказе трагічнай барацьбы супраць цемры і зла, увасабляемых праз «дзікае паляванне». Музычная мова оперы мае розныя стылявыя вытокі: з аднаго боку «фальклор, які набывае арыгінальную трактоўку, а з другога – прыёмы стылізацыі, традыцыі «вялікай оперы».
Творы
Сцэнічная музыка
Оперы: «Дзікае паляванне караля Стаха» (лібр. С. Клімковіч, паводле рамана У. Караткевіча, 1988; паст. ДАВТам РБ, 1989; удастоена Дзяржаўнай прэміі РБ, 1990), «Пані Ядвіга» (лібр. С. Клімковіч, паводле аповесці К. Тарасава «Чорны шлях», 1990), «Мілавіца» (лібр. С. Клімковіч, 1991).
Вакальна-інструментальная музыка
«Лірычная кантата» для барытона, камернага хору і аркестра (сл. народныя і беларускіх паэтаў, 1981).
Аркестравая музыка
Для сімфанічнага аркестра. Сімфоніі: № 1 (1981), № 2 (1983). Канцэрт для віяланчэлі з аркестрам (1987). Для камернага аркестра: сюіта «Думкі і настроі» (1978). Канцэрт для аркестра (1983).
Камерна-інструментальная музыка
Для віяланчэлі і фартэпіяна: Элегія (1983), Мелодыя і харал (1991). Для балалайкі і фартэпіяна: П'еса (1982), канцэртная п'еса «Думка» (1987), Канцэртная п'еса (1990). Для фартэпіяна: Тры п'есы (1981), Саната (1984). Раманс для валторны і ф-на (1981), Пяць прэлюдый для скрыпкі, віяланчэлі і валторны (1982), Практыкаванне для дзвюх скрыпак (1983).
Вакальная музыка
Для хору без суправаджэння: «Дождик» (сл. I. Мельнічука, 1984), «Снег», «Паліліся мае слёзы» (сл. Я. Купалы, 1983).
Прикладная музыка
Да кінафільмаў: «Жил-был Петр» (у сааўт., 1983). «Юрка – сын камандзіра» (1985).
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.